Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
2 Шчасьлівы той, хто гаротных разумее; у дзень ліхі ГОСПАД збавіць яго.
3 ГОСПАД захавае яго і дасьць яму жыць; ён будзе шчасьлівы на зямлі, і Ты не аддасі яго на волю ворагаў ягоных.
4 ГОСПАД умацуе яго на ложку немачы; увесь ложак ягоны Ты пераменіш у немачы ягонай.
5 Я сказаў: “ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною! Вылечы душу маю, бо я саграшыў перад Табою.
6 Ворагі мае кажуць ліхое пра мяне: “Калі ж ён памрэ, і будзе зьнішчана імя ягонае?”
7 І калі хто прыйдзе пабачыць мяне, гаворыць марнае, сэрца ягонае напаўняецца зласьлівасьцю, і як выйдзе, гаворыць [гэта].
8 Разам [сабраўшыся], шэпчуцца супраць мяне тыя, што ненавідзяць мяне, выдумляючы ліхое на мяне:
9 “Слова нягоднае вылілася на яго; калі ён зьлёг, больш ня ўстане!”
10 Нават чалавек супакою майго, на якога я спадзяваўся, які еў хлеб мой, падняў на мяне пяту.
11 А Ты, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною і падыймі мяне, каб я аддаў ім [адплату]!
12 З таго я пазнаю, што Ты зычлівы да мяне, калі вораг мой радасна гукаць ня будзе,
13 але ў беззаганнасьці маёй Ты падтрымаеш мяне і паставіш мяне перад абліччам Тваім на вякі.
14 Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і навекі. Амэн, амэн!

Псальмы, псалом 40

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.