Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Хадземце, будзем весяліцца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага!
2 Станьма перад абліччам Яго з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!
3 Бо ГОСПАД ёсьць Бог вялікі і Валадар вялікі над усімі багамі.
4 У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і Ягоныя вяршыні найвышэйшыя гор.
5 Ягонае мора, бо Ён яго ўчыніў, і сухазем’е рукі Ягоныя ўкшталтавалі.
6 Прыйдзіце, суклонімся і ўпадзем, укленчым прад Госпадам, Тварцом нашым!
7 Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ чарады Ягонай і авечкі рукі Ягонай. Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,
8 ня рабіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у Мэрыбе, як у дзень выпрабаваньня ў пустыні,
9 дзе бацькі вашыя выпрабоўвалі Мяне, спакушалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае!
10 Сорак гадоў Я брыдзіўся пакаленьнем гэтым, і Я сказаў: “Яны — народ, што блукаецца сэрцам, і яны не спазналі шляхоў Маіх”.
11 Дык Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць ў супачынак Мой.

Псальмы, псалом 94

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.