Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Залатая песьня Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я ў Табе маю надзею.
2 Кажу я да ГОСПАДА: “Ты – Госпад мой; добрасьць мая нішто перад Табою”.
3 Да сьвятых, якія на зямлі, і да слаўных [Тваіх], да іх усё імкненьне маё.
4 Памножацца прыкрасьці ў тых, што сьпяшаюцца за чужым [богам]; я ня буду выліваць ахвяры іх крывавае, ані імёнаў іхніх браць у вусны мае.
5 ГОСПАД – частка долі маёй і келіху [майго]; Ты трымаеш лёс мой.
6 Шнуры мае выпалі ў цудоўных [мясьцінах], і спадчына прыемная для мяне.
7 Буду дабраслаўляць ГОСПАДА, Які радзіць мне, і ўначы ўшчуваюць мяне ныркі мае.
8 Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.
9 Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё і радуецца слава мая, нават цела маё супачыне бясьпечна,
10 бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятомуТвайму ўбачыць парахненьне.
11 Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе раскоша заўсёды.

Псальмы, псалом 15

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.