Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эклезіяста | 1 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Слова Эклезiяста, сына Давiда, валадара ў Ерусалiме.
2 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезiяст, марнасьць марнасьцяў, усё — марнасьць.
3 Якая карысьць чалавеку з усёй цяжкай працы ягонай, якую ён робіць пад сонцам?
4 Пакаленьне адыходзiць i пакаленьне прыходзiць, а зямля на вякі трывае.
5 Узышло сонца, i зайшло сонца, i сьпяшаецца на месца сваё, дзе яно ўзыходзiць.
6 Вецер ідзе на поўдзень i паварочвае на поўнач, кружляючы, кружляе, дзьме вецер і вяртаецца вецер на кружэньне сваё.
7 Усе рэкi цякуць у мора, і мора не перапаўняецца; да месца, з якога рэкi цякуць, вяртаюцца яны, каб [зноў] адтуль выцякаць.
8 Усе словы стамляюць, ня можа чалавек выказаць [усяго]. Не насыцiцца вока гляджэньнем, i не напоўнiцца вуха слуханьнем.
9 Што было, тое i будзе, а што рабілася, тое i будзе рабіцца, i няма нiчога новага пад сонцам.
10 Бывае рэч, пра якую кажуць: “Глядзi, вось гэта новае”, але гэта было ўжо ў вяках, што былі перад намi.
11 Няма памяцi пра тых, што раней жылi, і таксама пра тых, што потым жыць будуць, ня будзе памяці ў тых, якія будуць пасьля іх.
12 Я, Эклезiяст, быў валадаром Iзраіля ў Ерусаліме.
13 І аддаў я сэрца маё, каб шукаць i дасьледаваць з мудрасьцю ўсё, што дзеецца пад небам. Гэты кепскі занятак даў Бог сынам чалавечым, каб былі занятыя iм.
14 Глядзеў я на ўсе справы, якія робяцца пад сонцам; i вось, ўсё — марнасьць i пагоня за ветрам.
15 Крывое ня можна зрабіць простым, і тое, чаго няма, нельга палiчыць.
16 Сказаў я ў сэрцы маiм, кажучы: “Вось, я ўзьвялічыўся i прыдбаў мудрасьцi больш за ўсiх, што былі раней за мяне ў Ерусалiме; і сэрца маё ўбачыла шмат мудрасьцi i веданьня”.
17 І аддаў я сэрца маё, каб пазнаць мудрасьць і пазнаць шаленства i глупоту; і спазнаў, што і гэта — турбаваньне духа.
18 Бо з вялiкай мудрасьцi шмат смутку, і хто павялiчвае веданьне, павялiчвае боль.

Кніга Эклезіяста, 1 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.