Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Слаў ГОСПАДА, Ерусалім, хвалі Бога твайго, Сыёне!
2 Бо Ён умацаваў завалы брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх пасярод цябе.
3 Ён дае супакой ў межах тваіх, тлустасьцю пшаніцы насычае цябе.
4 Ён спасылае слова Сваё на зямлю, вельмі хутка бяжыць пастанова Ягоная!
5 Ён дае сьнег, быццам воўну, сыпле шэраш, як попел.
6 Ён кідае лёд Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто можа ўстаяць?
7 Ён пасылае слова Сваё, і растапляецца [ўсё]; Ён павее ветрам Сваім, і воды цякуць.
8 Ён паведаміў слова, слова Сваё Якубу, пастановы Свае і суды Свае — для Ізраіля.
9 Не зрабіў такога ніводнаму народу, і судоў Ягоных не пазналі яны. Альлелюя!

Псальмы, псалом 147

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.