Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Навучаньне Давіда. Шчасьлівы, каму дараваная правіна, каму пакрыты грэх.
2 Шчасьлівы чалавек, якому не палічыў ГОСПАД беззаконьняў, і ў духу якога няма нядбальства.
3 Калі я маўчаў, ссохлі косткі мае ў стагнаньні маім кожны дзень,
4 бо дзень і ноч абцяжала мяне рука Твая; сокі мае высахлі, быццам у летнюю сьпёку. (Сэлях)
5 Грэх мой я паведаміў Табе і не схаваў беззаконьня майго. Я сказаў: “Вызнаю ГОСПАДУ правіны мае”, і Ты дараваў мне віну грэху майго. (Сэлях)
6 Таму кожны багабойны будзе маліцца да Цябе ў часе, калі можна знайсьці Цябе; нават калі разальюцца вялікія воды, яго не дакрануцца яны.
7 Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцю выратаваньня аточыш мяне. (Сэлях)
8 Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою.
9 Ня будзьце, як конь і як мул, якія разуменьня ня маюць, якіх трэба аздобай іхняю, аброцьцю і вуздою, зацугляць, каб не кідаліся на цябе.
10 Шмат болю ў бязбожніка, а таго, хто спадзяецца на ГОСПАДА, міласэрнасьць атачае.
11 Радуйцеся ў ГОСПАДЗЕ і цешцеся, праведнікі! Весяліцеся ўсе, правыя сэрцам!

Псальмы, псалом 31

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.