Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых.
2 Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба.
3 Слаўныя [рэчы] казаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях)
4 Узгадаю пра Рагаў і Бабілён перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: “Гэты нарадзіўся там”.
5 А пра Сыён будуць казаць: “Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго”.
6 ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: “Гэты нарадзіўся там” . (Сэлях)
7 І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць [скажуць]: “Усе мае крыніцы ў Табе!”.

Псальмы, псалом 86

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.