Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Малітва Майсея, мужа Божага. Госпадзе, Ты быў для нас сялібаю з пакаленьня ў пакаленьне!
2 Перш, чым горы нарадзіліся, і Ты даў кшталт зямлі і сусьвету, ад веку і на вякі Ты ёсьць Бог.
3 Ты вяртаеш у друз чалавека і кажаш: “Вярніцеся, сыны Адама!”
4 Бо тысяча год перад вачыма Тваімі — як учорашні дзень, што мінуў, і варта начная.
5 Ты іх зносіш [разводзьдзем]; яны — як сон; і як трава, якая раніцаю зелянее,
6 раніцаю квітнее яна і зелянее, а ўвечары зрэжуць яе і сохне.
7 Бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, ад ярасьці Тваёй мы спалоханыя.
8 Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Сабою, нашыя схаваныя [грахі] — перад сьветласьцю аблічча Твайго.
9 Бо ўсе дні нашыя прападаюць ад абурэньня Твайго, гады нашы сканчваюцца, быццам той уздых.
10 Дзён гадоў нашых — гадоў семдзесят, а як пры сіле — гадоў восемдзесят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шыбка, і мы адлятаем.
11 Хто ведае моц гневу Твайго і абурэньне Тваё, што як страх прад Табою?
12 Лічыць нашыя дні навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.
13 Павярніся, ГОСПАДЗЕ! Дакуль Ты? Пашкадуй слугаў Тваіх!
14 Насыць нас раніцаю міласэрнасьцю Тваёй, каб мы весяліліся і радаваліся ў-ва ўсе нашы дні.
15 Узрадуй Ты нас паводле дзён, у якія Ты прыгнятаў нас, і паводле гадоў, у якія мы бачылі ліхое.
16 Няхай зьявіцца над слугамі Тваімі справа Твая, і веліч Твая — над сынамі іхнімі.
17 Няхай хараство Госпада, Бога нашага, будзе над намі і ўмацуе справы рук нашых. Умацуй Ты справы рук нашых!

Псальмы, псалом 89

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.