Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Сыноў Караха. Псальм.
2 Як умілаваныя сялібы Твае, ГОСПАД Магуцьцяў!
3 Прагне і тужыць душа мая па панадворках ГОСПАДА; сэрца маё і цела маё весяляцца ў Богу Жывым.
4 Нават птушка адшукала дом, ластаўка — гняздо для сябе, дзе птушанятак сваіх укладае: ля ахвярнікаў Тваіх, ГОСПАД Магуцьцяў, Валадар мой і Бог мой!
5 Шчасьцівыя тыя, што жывуць у доме Тваім, заўсёды яны выхваляюць Цябе. (Сэлях)
6 Шчасьлівы чалавек, сіла якога ў Табе, і ў сэрцы якога дарога [да Цябе]!
7 Праходзячы далінаю Бака, яны адкрываюць крыніцы, і дождж раньні пакрывае яе дабраслаўленьнем.
8 Ідуць яны ад сілы да сілы, і прыходзяць да Бога на Сыён.
9 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, пачуй малітву маю! Прыхілі вуха, Божа Якубавы! (Сэлях)
10 Божа, шчыце наш! Зірні і паглядзі на аблічча памазанца Твайго!
11 Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць ля парога ў доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.
12 Бо ГОСПАД Бог ёсьць сонца і шчыт; ГОСПАД дае ласку і славу, і не адмовіць дабра аніякага тым, што ў беззаганнасьці ходзяць.
13 ГОСПАД Магуцьцяў! Шчасьлівы чалавек, які на Цябе спадзяецца!

Псальмы, псалом 83

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.