Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.
2 Пастыру Ізраіля, прыхілі вуха! Ты, Які, як авечкі, водзіш Язэпа, Які на херувімах сядаеш, зазьзяй!
3 Перад абліччам Эфраіма, і Бэн’яміна, і Манасы абудзі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас!
4 Божа, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
5 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, дакуль Ты будзеш ў гневе пры малітве народу Твайго?
6 Ты накарміў іх хлебам сьлёзаў і шчодра сьлязамі напаіў іх.
7 Ты паставіў нас як [костку] нязгоды дзеля суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпяць над намі.
8 Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
9 Ты вінаградную лазу вынес з Эгіпту, выгнаў народы і яе пасадзіў.
10 Ты расчысьціў [месца] перад абліччам яе, і ўкараніў карані ейныя, і яна напоўніла зямлю.
11 Горы пакрыліся ценем яе, і вецьце яе — як кедры Божыя.
12 Яна пусьціла галіны свае аж да мора, і парасткі свае — да ракі.
13 Чаму Ты раскідаў агароджу ейную, і кожны, хто ідзе дарогаю, абрывае яе?
14 Дзік лясны падкопвае яе, і зьвер палявы пасьвіцца ў ёй.
15 Божа Магуцьцяў, павярніся [да нас], зірні з неба, і паглядзі, і наведай вінаградную лазу гэтую!
16 Захавай тое, што правіца Твая пасадзіла, і парасткі, якія Ты для Сябе ўмацаваў.
17 Яны спалены агнём і пасечаны, і гінуць ад гневу аблічча Твайго.
18 Няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе!
19 А мы не адступімся ад Цябе; ажыві нас, і мы будзем клікаць імя Тваё.
20 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!

Псальмы, псалом 79

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.