Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Едутуну. Псальм Асафа.
2 Голас мой да Бога, і буду крычаць; голас мой да Бога, і Ён пачуў мяне.
3 У дзень трывогі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнутая і не зьнемагаецца; адмаўляецца ад пацяшэньня душа мая.
4 Узгадваю пра Бога і стогну; енчу і зьнемагае дух мой. (Сэлях)
5 Ты затрымаў павекі вачэй маіх; я ўстрывожаны, і не магу гаварыць.
6 Разважаю пра дні старадаўныя, пра гады спрадвечныя.
7 Уначы ўзгадваю песьні мае, енчу ў сэрцы маім, і дапытываецца дух мой:
8 “Няўжо Госпад навекі адкінуў мяне і ня будзе больш спагадаць?
9 Няўжо назаўсёды канец міласэрнасьці Ягонай, і вестка з пакаленьня ў пакаленьне счэзла?
10 Няўжо Бог забыўся пра літасьцівасьць Сваю і спыніў ў гневе Сваім літасьць Сваю?” (Сэлях)
11 І сказаў я: “Гэта боль мой, што зьмянілася правіца Найвышэйшага.
12 Буду ўзгадваць дзеяньні ГОСПАДА; бо хачу ўзгадваць цуды Твае старадаўныя.
13 І буду разважаць пра ўсе справы Твае, і пра вялікія ўчынкі Твае буду апавядаць.
14 У сьвятасьці, Божа, шлях Твой. Які бог гэтакі вялікі, як Бог?
15 Ты — Бог, Які цуды робіць. Ты даў спазнаць народам моц Тваю.
16 Ты бараніў рамяном Тваім народ Твой, сыноў Якуба і Язэпа. (Сэлях)
17 Убачылі Цябе воды, Божа, убачылі Цябе воды і задрыжэлі, і затрэсьліся бяздоньні.
18 Лінулі з хмараў воды; выдалі голас аблокі, і лёталі стрэлы Твае.
19 Голас грымотаў Тваіх у віхры; маланкі сусьвет асьвятлялі; зямля трэслася і дрыжэла.
20 Праз мора ішоў шлях Твой, і сьцяжына Твая — праз воды вялікія, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаць.
21 Ты вёў народ Твой, як авечкі, рукой Майсея і Аарона.

Псальмы, псалом 76

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.