Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў.
2 Няхай паўстане Бог, і будуць расьцярушаныя ворагі Ягоныя, і ўцякуць перад абліччам Ягоным тыя, хто ненавідзіць Яго.
3 Як разносіцца [ветрам] дым, так Ты разьвееш іх; як топіцца воск перад абліччам агню, так бязбожнікі загінуць перад абліччам Божым.
4 А праведнікі ўзрадуюцца, будуць весяліцца перад абліччам Божым і гукаць ад радасьці.
5 Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным,
6 Ён — Бацька сіротаў і Заступнік удоваў, Бог у сядзібе сьвятасьці Сваёй,
7 Бог, Які пасяляе самотных у дамы, Які выводзіць вязьняў з путаў, але бунтаўнікоў пакідае ў [пустыні] сьпякотнай.
8 Божа, калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі праходзіў праз пустыню, (Сэлях)
9 зямля дрыжала, і нябёсы тапіліся перад абліччам Бога, і гэты Сыён [дрыжаў] перад абліччам Бога, Бога Ізраіля.
10 Шчодры дождж Ты выліў, Божа, на спадчыну Тваю, і тое, што зьнемаглося, Ты ўмацаваў.
11 Жывыя Твае пасяліліся ў тым, што Ты ў добрасьці Тваёй уладкаваў для ўбогага, Божа.
12 Госпад даў вестку, і тых, якія дабравесьцяць яе, — вялікае войска.
13 Валадары з войскамі ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што даглядае дом, дзеліць здабычу!
14 Хоць вы ляжыце паміж абораў, вы сталіся, быццам галубка, у якой крылы пакрытыя срэбрам, а пер’е — золатам зелянявым.
15 Калі Ўсемагутны расьцярушыў валадароў у ёй, [яна сталася], як сьнег на Сальмоне.
16 Гара Божая, гара Башан! Гара шматверхая, гара Башан.
17 Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды.
18 Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы тысячаў; Госпад сярод іх, [як] на Сінаі, у сьвятасьці.
19 Ты ўзыйшоў на высокасьць, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа.
20 Дабраслаўлёны Госпад! З дня на дзень Ён нас абдароўвае, Бог збаўленьня нашага. (Сэлях)
21 Бог для нас — Бог ратунку, і ГОСПАД — Гаспадар над крыніцаю сьмерці.
22 Сапраўды, Бог скрышыць галаву ворагаў Сваіх, валасатае цемя тых, што ходзяць у правінах сваіх.
23 Сказаў Госпад: “З Башану вярну, вярну з глыбіняў марскіх,
24 каб змачыў нагу тваю ў крыві, а сабакі твае — языкі ў крыві ворагаў”.
25 Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго і Валадара майго ў сьвятыні:
26 сьпевакі наперадзе ішлі, пасьля — музыкі, пасярэдзіне – дзяўчыны з бубнамі.
27 У зграмаджэньні дабраслаўляйце Бога, ГОСПАДА, [вы, што] з крыніцы Ізраіля!
28 Там Бэн’ямін, наймалодшы, мае ўладу над імі; князі Юды з палкамі сваімі; князі Забулёна, князі Нэфталі.
29 Загадаў Бог твой моцы тваёй! Умацуй, Божа, тое, што для нас учыніў!
30 Дзеля сьвятыні Тваёй у Ерусаліме валадары будуць прыносіць дары.
31 Утаймуй зьвера ў чароце, статак быкоў сярод цялятаў народаў, якія падаюць перад кавалкамі срэбра; расьцяруш народы, што жадаюць вайны!
32 Прыйдуць магнаты з Эгіпту, Куш працягне рукі свае да Бога.
33 Валадарствы зямлі, сьпявайце Богу, выслаўляйце Госпада, (Сэлях)
34 Які сядзіць па нябёсах, нябёсах адвечных. Вось, Ён дае голас Свой, голас моцы Сваёй!
35 Прызнайце моц Божую! Над Ізраілем слава Ягоная, і моц Ягоная — у аблоках.
36 Страшны Ты, Божа, у сьвятыні Тваёй, Бог Ізраіля. Ён дае сілу і магутнасьць народу [Свайму]. Дабраслаўлёны Бог!

Псальмы, псалом 67

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.