Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
2 Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё!
3 Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,
4 якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі,
5 каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.
6 Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: “Хто гэта ўбачыць?”
7 Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэрца — глыбокія [воды].
8 І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар,
9 і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.
10 І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.
11 Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.

Псальмы, псалом 63

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.