Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда.
2 Ці сапраўды маўчаньнем прамаўляеце праведна? Ці справядліва судзіце сыноў чалавечых?
3 Але ж у сэрцы беззаконьне вы ўчынілі, злачынствы рук вашых на зямлі ўзважваеце.
4 Адступіліся бязбожнікі ад улоньня маці, блукаюць ад нараджэньня тыя, што кажуць няпраўду.
5 Атрута іхняя як атрута зьмяі, гадзюкі глухой, што вушы свае затыкае
6 і ня чуе голасу шаптуна, які заклінаць закляцьцямі ўмее.
7 Божа, скрышы зубы іхнія ў вуснах іхніх! Выбі іклы львянятам, ГОСПАДЗЕ!
8 Няхай зьнікнуць яны як вада, што разьлілася; няхай як будуць нацягваць [лук], паломяцца стрэлы іхнія!
9 Няхай як сьлімак, што ледзьве паўзе, яны счэзнуць! Няхай як спарон жанчыны яны сонца ня ўбачаць!
10 Перш, чым катлы вашыя адчуюць [агонь ад] цярніны, няхай раскідае бура [цярніну], ці сьвежую, ці распаленую.
11 Узрадуецца праведнік, калі ўбачыць помсту; ён абмые стопы свае ў крыві бязбожнікаў!
12 І скажа [кожны] чалавек: “Сапраўды, ёсьць плод у праведніка! Сапраўды, ёсьць Бог, Які судзіць на зямлі!”

Псальмы, псалом 57

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.