Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Саўла ў пячору.
2 Зьлітуйся нада мною, Божа, зьлітуйся нада мною! Бо ў Табе мае надзею душа мая і ў ценю крылаў Тваіх буду хавацца, пакуль не міне загуба.
3 Буду клікаць да Бога Найвышэйшага, да Бога, Які выканае [справу маю] для мяне.
4 Ён спашле з неба і збавіць мяне ад зьнявагаў таго, хто хоча мяне праглынуць. (Сэлях) Спашле Бог міласэрнасьць Сваю і праўду Сваю.
5 Душа мая між ільвоў, я ляжу сярод тых, што палаюць агнём, сярод сыноў чалавечых, зубы іхнія — дзіды і стрэлы, языкі іхнія — мячы вострыя.
6 Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над ўсёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая.
7 Яны наставілі сетку дзеля стопаў маіх, прыгнялі душу маю, яны капалі яму перад абліччам маім, але [самі] ўваліліся ў яе. (Сэлях)
8 Умацаванае сэрца маё, Божа, умацаванае сэрца маё, буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе].
9 Збудзіся, слава мая! Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне.
10 Буду славіць Цябе сярод людзей, Госпадзе, буду выслаўляць Цябе сярод народаў,
11 бо аж да неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.
12 Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над ўсёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!

Псальмы, псалом 56

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.