Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Сьпеў. Псальм сыноў Караха.
2 Вялікі ГОСПАД і вельмі хвалёны ў горадзе Бога нашага, на гары сьвятасьці Сваёй.
3 Прыгожае ўзьнясеньне, аздоба ўсёй зямлі, гара Сыён на схілах паўночных, горад вялікага Валадара.
4 Бог у палацах ягоных вядомы як умацаваны замак.
5 Бо вось валадары сабраліся, падыйшлі грамадою,
6 але, угледзеўшы, аслупянелі; спалохаліся, збянтэжыліся.
7 Дрыжаньне ахапіла іх, болі, як ў жанчыны, што нараджае.
8 Ты ветрам усходнім скрышыў караблі з Таршышу.
9 Як чулі мы гэта, гэтак і бачылі ў горадзе ГОСПАДА Магуцьцяў, у горадзе Бога нашага. Бог умацаваў яго на вякі. (Сэлях)
10 Мы разважаем, Божа, пра міласэрнасьць Тваю пасярод сьвятыні Тваёй.
11 Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — аж да ўзьмежкаў зямлі; правіца Твая напоўнена праведнасьцю.
12 Весяліцца гара Сыён, радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх.
13 Станьце наўкола Сыёну, абыйдзіце вакол яго, палічыце вежы ягоныя,
14 прылажыце сэрца сваё да валоў ягоных, агледзьце палацы ягоныя, каб абвясьціць пакаленьням, што будуць;
15 што гэты Бог ёсьць наш Бог на вякі вечныя, і Ён будзе весьці нас аж да сьмерці.

Псальмы, псалом 47

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.