Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Навучаньне.
2 Божа! Вушамі нашымі мы чулі, бацькі нашыя нам абвясьцілі пра справы, якія Ты ўчыніў у дні іхнія, у дні старадаўныя.
3 Ты рукою Сваёю вырваў паганаў, а іх пасадзіў; вынішчыў народы, а іх разрасьціў.
4 Бо не мячом сваім яны ўзялі на ўласнасьць зямлю, не рамяно іхняе збавіла іх, але правіца Твая і рамяно Тваё, і сьвятло аблічча Твайго, бо Ты меў ласку да іх.
5 Ты — Валадар мой, о Божа! Дык загадай, [каб прыйшло] збаўленьне Якубу!
6 Праз Цябе мы паб’ем прыгнятальнікаў нашых, праз імя Тваё стопчам тых, што паўстаюць супраць нас.
7 Бо не на лук спадзяюся я, і меч мой ня збавіць мяне,
8 але Ты збавіў нас ад прыгнятальнікаў нашых і асароміў тых, што нас ненавідзяць.
9 У Богу мы хвалімся усе дні, і імя Тваё навекі будзем славіць! (Сэлях)
10 Але Ты нас пакінуў і нас асароміў, і не выходзіш разам з войскамі нашымі.
11 Ты павярнуў нас наўцёкі перад прыгнятальнікамі нашымі, а ненавісьнікі нашыя нас зрабавалі.
12 Ты нас аддаў, як авечкі, каб нас паелі, і расьцярушыў нас між паганаў.
13 Ты прадаў народ Твой за марную плату і не падняў кошту яго.
14 Ты выставіў нас на ганьбаваньне суседзям нашым, на кпіны і насьмешкі тых, што навокал нас.
15 Ты ў прыказку ўвёў нас сярод паганаў, і народы ківаюць галовамі [над намі].
16 Увесь дзень ганьба мая перада мною, і сорам аблічча майго пакрывае мяне
17 дзеля голасу тых, што зьневажаюць і лаюць мяне, дзеля аблічча ворага і мсьціўцы.
18 Усё гэта прыйшло на нас, хоць мы не забыліся на Цябе і ня здрадзілі запавету з Табою.
19 Не адступілася сэрца нашае і не адхіляліся крокі нашыя ад шляху Твайго,
20 хоць Ты скрышыў нас у месцы цмокаў і накрыў нас ценем сьмерці.
21 Калі б мы забыліся імя Бога нашага і цягнулі рукі нашыя да бога чужога,
22 ці ж бы Бог не дазнаўся пра гэта? Бо Ён ведае таямніцы сэрца!
23 Бо за Цябе забіваюць нас цэлы дзень, лічаць нас за авечкі на зарэз.
24 Збудзіся! Чаму сьпіш, Госпадзе? Абудзіся, не пакінь нас навекі!
25 Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё, забываешся на пакуты і прыгнечаньне нашае?
26 Бо ўкінута ў пыл душа нашая, прыляпілася да зямлі нутро нашае.
27 Паўстань на ўспамогу нам, выбаў нас дзеля міласэрнасьці Тваёй!

Псальмы, псалом 43

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.