Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Псальм Давіда. Напамін.
2 ГОСПАДЗЕ, у абурэньні Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!
3 Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая.
4 Няма цэлага месца на целе дзеля гневу Твайго, няма супакою ў костках маіх дзеля грэху майго.
5 Бо правіны мае ўзьняліся вышэй галавы маёй, як бярэмя цяжкое яны абцяжарваюць мяне.
6 Сьмярдзяць, гнаяцца раны мае дзеля дурасьці маёй.
7 Я скрывіўся, моцна схіліўся, усе дні ў смутку хаджу,
8 Бо сьцёгны мае напоўненыя распаленымі [ранамі], і няма цэлага месца ў целе маім.
9 Я зьнямогся і моцна скрышаны, я выю дзеля енку сэрца майго.
10 Госпадзе мой, перад Табою ўсё жаданьне маё, і уздыханьне маё ад Цябе не схаванае.
11 Сэрца маё трапечацца; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх — няма яго ў мяне.
12 Тыя, што любілі мяне, і бліжнія мае стаяць насупраць ранаў маіх, і сваякі мае стаяць здалёк ад мяне.
13 Тыя, што шукаюць душу маю, ставяць сіло [на мяне]; а тыя, што жадаюць ліхога для мяне, гавораць пра згубу маю і ўвесь дзень задумваюць падступнасьць.
14 А я, быццам глухі, ня чую, і быццам нямы, які не расчыняе вуснаў сваіх.
15 І стаўся я, быццам чалавек, які ня чуе, і няма дакараньня ў вуснах ягоных.
16 Бо на Цябе, ГОСПАДЗЕ, я спадзяюся; Ты адкажаш, Госпадзе, Божа мой!
17 Бо я сказаў: “Няхай яны ня радуюцца з мяне! Калі пахіснулася нага мая, няхай яны не вывышаюцца нада мною.
18 Бо я блізкі да падзеньня, і боль мой заўсёды перада мною.
19 Бо беззаконьне маё я апавядаю, сумую дзеля грэху майго.
20 А ворагі мае жывыя і ўзмацняюцца, і шматлікімі сталі тыя, якія няслушна мяне ненавідзяць.
21 Яны плацяць мне злом за дабро; яны супрацьстаяць мне, бо я за добрым ганюся.
22 Не пакінь мяне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, не аддаляйся ад мяне!
23 Пасьпяшайся на ўспамогу мне, Госпадзе выратаваньня майго!

Псальмы, псалом 37

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.