Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Давіда. Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці тым, што робяць беззаконьне,
2 бо яны, як трава, будуць хутка скошаныя і павянуць, як зялёная расьліна.
3 Спадзявайся на ГОСПАДА і рабі добрае, жыві на зямлі і праўда няхай пасьвіць [цябе];
4 мей прыемнасьць у ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.
5 Аддай ГОСПАДУ шлях свой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,
6 і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.
7 Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.
8 Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам,
9 бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.
10 Яшчэ крыху, і ня будзе бязбожніка; глянеш на месца ягонае, а яго няма!
11 А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць мець прыемнасьць у мностве супакою.
12 Бязбожнік задумвае ліхое супраць праведнага і скрыгоча на яго зубамі сваімі.
13 Госпад сьмяецца з яго, бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны.
14 Бязбожнікі выцягнулі меч і нацягнулі лук свой, каб паваліць прыгнечанага і беднага, каб замардаваць тых, у каго шлях просты.
15 Меч іхні ўвойдзе ў іхняе сэрца, і лук іхні будзе зламаны.
16 Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў.
17 Бо рамёны бязбожнікаў будуць скрышаныя, а праведнікаў падтрымлівае ГОСПАД.
18 Ведае ГОСПАД дні беззаганных, і спадчына іхняя будзе на вякі.
19 Ня будуць яны асаромленыя ў час ліхі, а ў дні голаду будуць насычаныя.
20 Бо загінуць бязбожнікі, і ворагі ГОСПАДА зьнікнуць, як тлустасьць авечак у дыме зьнікае.
21 Бярэ бязбожнік у доўг — і [доўгу] ня верне; а праведнік літуецца і дае.
22 Бо дабраслаўленыя [Богам] зямлю ў спадчыну возьмуць, а тыя, што праклятыя Ім, будуць зьнішчаныя.
23 ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.
24 Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную.
25 Я быў малады і стаўся стары, і ня бачыў, каб праведнік быў пакінуты, каб насеньне ягонае шукала хлеба.
26 Кожны дзень ён літуецца і пазычае, і насеньне ягонае мае дабраслаўленьне.
27 Аддаліся ад зла і рабі добрае, і будзеш жыць на вякі.
28 Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.
29 Праведнікі возьмуць у спадчыну зямлю і будуць жыць у ёй вечна.
30 Вусны праведніка выказваюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць суд.
31 Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.
32 Бязбожнік сочыць за праведнікам і шукае, каб прывесьці да сьмерці яго.
33 ГОСПАД не пакіне яго ў руцэ ягонай, не асудзіць яго, калі ён будзе суджаны.
34 Спадзявайся на ГОСПАДА, і захоўвай шлях Ягоны, і Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю; і калі будуць зьнішчаныя бязбожнікі, ты ўбачыш.
35 Я бачыў бязбожніка, моцнага і разгалінаванага, быццам галінастае тутэйшае дрэва,
36 але прамінуў ён, няма яго, і я шукаў яго, і не знайшоў.
37 Зважай на беззаганнага і глядзі на правага, бо канец [гэтага] чалавека ёсьць супакой.
38 А адступнікі будуць зьнішчаны чыста; і канец бязбожных — зьнішчэньне.
39 Выратаваньне праведнікаў ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі.
40 ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.

Псальмы, псалом 36

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.