Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі; правым пасуе хвала.
2 Слаўце ГОСПАДА на гусьлях, выслаўляйце Яго на псалтыры дзесяціструнным!
3 Сьпявайце Яму новы сьпеў; спраўна грайце [Яму] пад трубныя гукі.
4 Бо слушнае слова ГОСПАДАВА, і ўсе творы Ягоныя верныя.
5 Ён любіць праведнасьць і суд; міласэрнасьцю ГОСПАДА напоўнена зямля.
6 Словам ГОСПАДА зроблены нябёсы, а подыхам вуснаў Ягоных — усе войскі іхнія.
7 Ён сабраў як капу воды марскія, Ён склаў іх у скарбніцу бяздоньняў.
8 Няхай баіцца ГОСПАДА ўся зямля, няхай дрыжаць перад Ім усе жыхары сусьвету.
9 Бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў — і паўстала.
10 ГОСПАД разьбіў намеры паганаў, запярэчыў думкам народаў.
11 Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне.
12 Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе.
13 З неба ГОСПАД глядзіць, Ён бачыць усіх сыноў чалавечых;
14 з мейсца, дзе Ён жыве, Ён паглядае на ўсіх жыхароў зямлі.
15 Ён уфармаваў сэрца кожнага з іх, Ён зважае на ўсе ўчынкі іхнія.
16 Ня будзе збаўлены валадар вялікім войскам, волат ня вызваліцца праз вялікую сілу сваю;
17 падманлівы конь для выратаваньня, і вялікая сіла ягоная ня дасьць выбаўленьня.
18 Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,
19 што Ён вызваліць ад сьмерці душы іхнія, і захавае жыцьцё ў [час] голаду.
20 Душа нашая чакае на ГОСПАДА; Ён — дапамога наша і шчыт наш.
21 Бо ў Ім радуецца сэрца нашае; бо мы на імя Яго сьвятое спадзяемся.
22 Няхай будзе міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, над намі, як мы на Цябе спадзяемся!

Псальмы, псалом 32

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.