Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна!
2 Штодня буду дабраслаўляць Цябе і буду хваліць імя Тваё на вякі і вечна.
3 Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная.
4 Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.
5 Пра слаўную годнасьць велічнасьці Тваёй і пра цудоўныя дзеі Твае буду разважаць.
6 Пра магутнасьць [дзеяньняў] страшных Тваіх няхай гавораць яны; а я пра веліч Тваю буду абвяшчаць.
7 Успаміны пра вялікую добрасьць Тваю яны будуць пераказваць і весяліцца дзеля праведнасьці Тваёй.
8 Літасьцівы і спагадлівы ГОСПАД, павольны да гневу і вельмі міласэрны.
9 Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе Ягоныя справы.
10 Няхай славяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе!
11 Пра славу Валадарства Твайго няхай гавораць яны і пра магутнасьць Тваю расказваюць,
12 каб даведаліся сыны чалавечыя пра магутнасьць Ягоную і пра славу велічнасьці Валадарства Ягонага.
13 Валадарства Тваё — валадарства на ўсе вякі, і панаваньне Тваё — ва усіх пакаленьнях.
14 Падтрымлівае ГОСПАД усіх, хто падае, і падыймае ўсіх прыгнечаных.
15 Вочы ўсіх на Цябе ўзіраюцца, і Ты ім спажыву даеш у свой час.
16 Ты расчыняеш руку Тваю і насычаеш усё, што жыве, паводле ўпадабаньня.
17 Праведны ГОСПАД на ўсіх шляхах Сваіх і сьвяты ва усіх справах Сваіх.
18 ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.
19 Ён робіць паводле жаданьня тых, што баяцца Яго, і чуе лямант іхні і выбаўляе іх.
20 ГОСПАД захоўвае ўсіх, што любяць Яго, але ўсіх бязбожных Ён зьнішчыць.
21 Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабрасаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна.

Псальмы, псалом 144

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.