Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Альлелюя! Хвалеце імя ГОСПАДА, хвалеце, слугі ГОСПАДАВЫ,
2 якія стаіцё ў доме ГОСПАДА, у панадворках дому Бога нашага!
3 Хвалеце ГОСПАДА, бо добры ГОСПАД; выслаўляйце імя Ягонае, бо яно цудоўнае.
4 Бо Якуба выбраў для Сябе ГОСПАД, Ізраіля — на ўласнасьць Сабе.
5 Бо ведаю я, што ГОСПАД вялікі, і Госпад наш — па-над ўсімі багамі.
6 Усё, што даспадобы ГОСПАДУ, робіць Ён у небе і на зямлі, у моры і у-ва ўсіх бяздоньнях.
7 Ён уздымае хмары ад краю зямлі, робіць маланкі і дождж, выводзіць вецер са скарбніцы Сваёй.
8 Ён пабіў першародных у Эгіпце, ад чалавека і да скаціны.
9 Ён паслаў знакі і цуды пасярод цябе, Эгіпце, над фараонам і ўсімі слугамі ягонымі.
10 Ён пабіў шматлікія народы і забіў валадароў магутных:
11 Сыгона, валадара Амарэйскага, і Ога, валадара Башану, і ўсе валадарствы Ханаану.
12 І аддаў зямлю іхнюю у спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.
13 ГОСПАДЗЕ, імя Тваё на вякі! ГОСПАДЗЕ, памяць Твая з пакаленьня ў пакаленьне!
14 Бо ГОСПАД будзе судзіць народ Свой і пашкадуе слугаў Сваіх.
15 Ідалы народаў — срэбра і золата, творы рук чалавечых.
16 Маюць вусны, і не гавораць, маюць вочы, і ня бачаць;
17 маюць вушы, і ня чуюць, і духу няма ў вуснах іхніх.
18 Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх, усе, хто на іх спадзяецца.
19 Доме Ізраіля, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Доме Аарона, дабраслаўляйце ГОСПАДА!
20 Доме Левія, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Вы, што баіцёся ГОСПАДА, дабраслаўляйце ГОСПАДА!
21 Дабраслаўлёны ГОСПАД з Сыёну, Які жыве ў Ерусаліме! Альлелюя!

Псальмы, псалом 134

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.