Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужацкага,
2 стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага.
3 Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.
4 Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.
5 Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад?
6 Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?
7 Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якубавага,
8 Які перамяняе скалу ў возера воднае, крамень — у крыніцу водаў.
9 Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй!
10 Навошта казаць паганам: “Дзе ж Бог іхні?”
11 А Бог наш у небе; усё, што Яму да спадобы, Ён робіць.
12 Іхнія ідалы — срэбра і золата, творы рук чалавечых.
13 Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць;
14 маюць вушы, і ня чуюць, маюць ноздры, і нюху няма;
15 рукі ў іх, і ня мацаюць; ногі ў іх, і ня ходзяць; і не выказваюцца горлам сваім.
16 Няхай стануцца падобнымі да іх тыя, што іх робяць, усе, што на іх спадзяюцца.
17 Ізраілю, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
18 Доме Аарона, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
19 Вы, што ГОСПАДА баіцёся, спадзявайцеся на ГОСПАДА: Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
20 ГОСПАД памятае пра нас. Ён будзе дабраслаўляць, Ён будзе дабраслаўляць дом Ізраіля, Ён будзе дабраслаўляць дом Аарона,
21 Ён будзе дабраслаўляць тых, што баяцца ГОСПАДА, разам малых і вялікіх.
22 Няхай памножыць вас ГОСПАД, вас і вашых сыноў.
23 Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, Які стварыў неба і зямлю.
24 Неба — неба ГОСПАДА, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.
25 Ня мёртвыя хваляць ГОСПАДА, ня ўсе тыя, што зыходзяць ў [месца] маўчаньня,
26 але мы будзем дабраслаўляць ГОСПАДА ад цяпер і на вякі. Альлелюя!

Псальмы, псалом 113

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.