Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэля | 8 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Пасьля гэтых падзеяў Давід разьбіў Філістынцаў і змусіў іх падпарадкавацца яму. І ўзяў Давід з рук Філістынцаў Гат і гарады ягоныя.
2 І разьбіў ён Мааўлянаў, і зьмерыў іх вяроўкаю, палажыўшы на зямлю; дзьве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, што мелі застацца пры жыцьці. І Мааўляне сталіся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
3 Пабіў таксама Давід Гададэзэра, сына Рэхоба, валадара Цобы, калі той пайшоў, каб аднавіць панаваньне сваё над ракой Еўфрат.
4 І ўзяў у яго Давід тысячу семсот коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхоты. І паперарэзваў ён жылы ў-ва ўсіх коняў тых калясьніцаў, пакінуўшы з іх сабе сто калясьніцаў.
5 А калі Арам з Дамаску прыйшоў на дапамогу Гададэзэру, валадару Цобы, Давід пабіў у Арама дваццаць дзьве тысячы чалавек.
6 І паставіў Давід залогі ў Араме Дамаску, і Арам быў падпарадкаваны Давіду, і прыносіў яму даніну, а ГОСПАД успамагаў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных.
7 І ўзяў Давід залатую зброю, якую мелі слугі Гададэзэра, і прынёс яе ў Ерусалім.
8 А з гарадоў Гададэзэра, Бэтаху і Бэратаю, узяў Давід вельмі шмат медзі.
9 Калі пачуў валадар Хамату Той, што Давід перамог усё войска Гададэзэра,
10 паслаў Той сына свайго Ярама да валадара Давіда прывітаць яго і дабраславіць яго, і падзякаваць яму, што ваяваў з Гададэзэрам і пабіў яго; бо ворагам быў Той Гададэзэру. І прывёз падарункі Ярам: посуд срэбны і залаты, а таксама мядзяны.
11 І валадар Давід пасьвяціў таксама гэта для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое забраў ён у-ва ўсіх упакораных народаў:
12 у Арама, Мааўлянаў, сыноў Амона, Філістынцаў, Амалекцаў, і з рук Гададэзэра, сына Рэхоба, валадара Цобы.
13 І праславіў Давід імя сваё, калі, вяртаючыся, пабіў Эдомцаў на раўніне Салёнай, забіўшы васямнаццаць тысячаў чалавек.
14 І паставіў ён у Эдоме залогу, і ўвесь Эдом стаў нявольнікам Давіда. І ГОСПАД успамагаў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных.
15 І так Давід валадарыў над усім Ізраілем, і спраўляў суд і справядлівасьць над усім народам сваім.
16 І Ёаў, сын Цэруі, быў начальнікам войска, а Язафат, сын Ахлюда, быў канцлерам,
17 Цадок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, а Сэрая быў пісарам,
18 Бэная, сын Егаяды, быў начальнікам над Керэтамі і Пэлетамі, а сыны Давіда былі сьвятарамі.

Другая кніга Самуэля, 8 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.