Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэля | 20 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І быў там нейкі нягодны чалавек на імя Шэва, сын Біхры, Бэн’ямінец. Ён затрубіў у рог і крыкнуў: «Ня маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Есэя! Ізраіль, [ідзі] ў намёты свае!»
2 І ўсе людзі Ізраілю аддзяліліся ад Давіда і пайшлі за Шэваю, сынам Біхры. А людзі Юды засталіся пры валадару сваім, пачынаючы ад Ярдану аж да Ерусаліму.
3 Калі вярнуўся валадар ў дом свой у Ерусаліме, узяў ён дзесяць наложніцаў сваіх, якіх пакідаў пільнаваць дом, і памясьціў іх у дом пад вартай, зааглядаючы іх, але больш да іх не прыходзіў, і былі яны ўвязьненыя аж да дня сьмерці сваёй, быццам удовы пры жыцьці [мужа].
4 І сказаў валадар Амасе: «Зьбяры да мяне ўсіх мужчын Юды на трэйці дзень, а ты стань тут».
5 І пайшоў Амаса, каб склікаць людзей Юды, і замарудзіў на вызначаны час, які быў яму прызначаны.
6 І сказаў Давід Абішаю: «Шэва, сын Біхры, зробіць нам большае зло, чым Абсалом. Дык зьбяры слугаў гаспадара свайго і дагані яго, каб не знайшоў ён сабе ўмацаванага гораду і ня ўцёк ад нас».
7 І пайшлі з ім людзі Ёава, Керэты, і Пэлеты, і ўсе ваяры. І выйшлі яны з Ерусаліму даганяць Шэву, сына Біхры.
8 Калі яны былі каля вялікага камяня, які ў Гібэоне, выйшаў насустрач ім Амаса. А Ёаў быў узброены, і на клубах ягоных на поясе вісеў схаваны меч, які зручна ўваходзіў і выходзіў з похваў.
9 І сказаў Ёаў Амасе: «Як здароўе, братка мой?» І ўзяў Ёаў Амасу правай рукой за бараду, каб пацалаваць яго.
10 І Амаса не спасьцярог мяча ў другой руцэ Ёава, а Ёаў ударыў ім у жывот ягоны так, што нутро ягонае выйшла на зямлю і ўжо не паутарыў удару. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай кінуліся ў пагоню за Шэвай, сынам Біхры.
11 І адзін са слугаў Ёава затрымаўся каля цела Амасы і закрычаў: «Хто прыхільны Ёаву і хто стаіць за Давіда, няхай ідзе з Ёавам!»
12 А Амаса ляжаў скрываўлены сярод дарогі. І заўважыў той чалавек, што людзі затрымоўваюцца, каб паглядзець на яго, і перацягнуў Амасу з дарогі на поле, і накрыў яго вопраткаю, бо бачыў, што ўсе, якія праходзяць, спыняюцца каля яго.
13 І калі ён прыняў Амасу з дарогі, кожны чалавек пайшоў за Ёавам у пагоню за Шэваю, сынам Біхры.
14 І прайшоў Ёаў праз усе пакаленьні Ізраіля аж да Абель-Бэт-Маахі. І ўсе сыны Бээры сбраліся і пайшлі за ім.
15 І вось прыйшлі яны, і абляглі Шэву ў Абель-Бэт-Маасе і насыпалі вал кругом гораду на вышыню муроў. І ўсе людзі, якія былі з Ёавам, намагаліся разбурыць муры.
16 І нейкая разумная жанчына з гораду закрычала: «Слухайце, слухайце! Скажыце Ёаву, няхай ён падыйдзе сюды, і я пагавару з ім».
17 Калі ён падыйшоў да яе, яна сказала яму: «Ці ты Ёаў?» Ён адказаў ёй: «Я». Яна сказала яму: «Паслухай, што скажа служка твая». Ён адказаў: «Слухаю».
18 І сказала яна: «Даўней так гаварылі: “Няхай спытаюцца ў Абэлі”, і так скончвалі справу
19 Я — спакойны і верны [горад] у Ізраілі, а ты хочаш разваліць горад і зруйнаваць маці [гарадоў] Ізраіля. Навошта ты нішчыш спадчыну ГОСПАДА?»
20 У адказ Ёаў сказаў: «Ніякім чынам, ніякім чынам, каб я разбураў што або нішчыў.
21 Ня ў гэтым справа. Вось жа чалавек з гор Эфраіма, Шэва, сын Біхры, падняў руку сваю на валадара Давіда. Выдайце яго самога, і я адступлю ад гораду». І сказала жанчына Ёаву: «Галава ягоная будзе перакінута табе праз мур».
22 І выйшла яна перад усім народам, і сказала яму разумна, і адсеклі галаву Шэвы, сына Біхры, і кінулі праз мур Ёаву. І ён затрубіў, і адыйшлі ад гораду кожны ў намёт свой. А Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да валадара.
23 І стаў Ёаў над усім войскам Ізраіля, а Бэная, сын Егаяды — над Керэтамі і Пэлетамі,
24 Аданірам — над зборам даніны; Язафат, сын Ахілюда — канцлерам,
25 Шэва —пісарам, Цадок і Абіятар — сьвятарамі.
26 Таксама Іра з Яіру быў святаром у Давіда.

Другая кніга Самуэля, 20 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.