Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэля | 10 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 У гэты час памёр валадар сыноў Амона, і заваладарыў на месцы ягоным Ханун, сын ягоны.
2 І сказаў Давід: «Зьяўлю міласэрнасьць Хануну, сыну Нахаша, як зьявіў мне міласэрнасьць бацька ягоны». І паслаў Давід слугаў сваіх, каб пацешыць яго дзеля сьмерці бацькі. І слугі Давіда прыйшлі ў зямлю сыноў Амона.
3 І начальнікі сыноў Амона сказалі Хануну, гаспадару свайму: «Ці ты думаеш, што дзеля ўшанаваньня бацькі твайго Давід прыслаў іх да цябе, каб паспачуваць табе, а не таму, каб дакладна прасачыць, і выведаць горад, і [пасьля] зруйнаваць яго, паслаў Давід слугаў сваіх да цябе?»
4 І схапіў Ханун слугаў Давіда, і абгаліў ім палову барады, і абрэзаў ім адзеньне да паловы, аж да клубоў, і выправіў іх.
5 Калі пра гэта паведамілі Давіду, паслаў ён пасланцоў на спатканьне ім, бо яны былі ганебна зьняважаныя, і загадаў ім валадар: «Затрымайцеся ў Ерыхоне, пакуль не адрастуць вам бароды вашыя, і тады вернецеся».
6 І ўбачылі сыны Амона, што сталіся яны ненавіснымі Давіду, і паслалі пасланцоў, каб наняць Сірыйцаў з Бэт-Рэхоба і Сірыйцаў з Цобы, дваццаць тысячаў пехоты, і каля тысячы ваяроў ад валадара Маахі, і з Тобу дванаццаць тысячаў чалавек.
7 Пачуўшы пра гэта, Давід выправіў Ёава разам з усімі ваярамі.
8 І выйшлі сыны Амона, і ўшыкаваліся перад самым уваходам у браму. А Сірыйцы з Цобы і Рэхобу і людзі з Тобу і Маахі асобна стаялі на полі.
9 Калі Ёаў спасьцярог, што войскі накіраваныя супраць яго спераду і ззаду, адабраў сабе выбранцоў Ізраіля, і паставіў іх у шыхты супраць Сірыйцаў.
10 А рэшту людзей даручыў брату свайму Абішаю, які ўшыкавауся супраць сыноў Амона.
11 І сказаў яму Ёаў: «Калі Сірыйцы будуць мець супраць мяне перавагу, ты прыйдзеш мне ў дапамогу. А калі сыны Амона будуць мець перавагу супраць цябе, я ўспамагу цябе.
12 Будзь ваяром адважным, і будзем моцна змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць, што добрае ў вачах Ягоных».
13 І Ёаў і войска, якое было з ім, пайшлі ў бой супраць Сірыйцаў, але тыя ўцяклі перад імі.
14 А сыны Амона, бачачы, што Сірыйцы ўцяклі, таксама ўцяклі перад Абішаем і ўвайшлі ў горад. І адыйшоў Ёаў ад Аманіцянаў, і вярнуўся ў Ерусалім.
15 А Сірыйцы, бачачы, што яны пабітыя Ізраільцянамі, сабраліся разам,
16 а Гададэзэр праз пасланцоў прывёў Сірыйцаў , якія былі на другім баку ракі, і прыйшлі яны ў Гэлям. І Шабах быў начальнікам войска Гададэзэра.
17 Калі пра гэта было паведамлена Давіду, ён сабраў усяго Ізраіля, пераправіўся праз Ярдан і прыйшоў у Гэлям. І Сірыйцы ўшыкаваліся супраць Давіда, і ваявалі з ім.
18 І ўцяклі Сірыйцы перад Ізраілем, і Давід выбіў у Сірыйцаў сямсот калясьніцаў і сорак тысячаў вершнікаў. І забіў ён таксама Шабаха, начальніка войска, які там і памёр.
19 І ўсе валадары, якія прыйшлі на дапамогу Гададэзэру, былі пераможаны Ізраілем і заключылі запавет з Ізраілем, і служылі яму. І Сірыйцы баяліся дапамагаць сынам Амона.

Другая кніга Самуэля, 10 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.