Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэля | 9 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І спытаўся Давід: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, бо я хацеў бы зьявіць міласэрнасьць яму дзеля Ёнатана?»
2 А з дому Саўла застаўся адзін слуга на імя Сіба. І паклікаў яго Давід да сябе, і спытаўся ў яго: «Ці ты Сіба?» Ён адказаў: «Я — слуга твой».
3 І спытаўся валадар: «Ці застаўся хто з сям’і Саўла, каб я зьявіў яму міласэрнасьць Божую!» Сіба адказаў валадару: «Так, застаўся сын Ёнатана, хворы на ногі».
4 І спытаўся валадар: «Дзе ён?» А Сіба сказаў валадару: «Вось, ён у доме Махіра, сына Аміэля, ў Лёдэбары».
5 І валадар Давід паслаў па яго, і ўзяў яго з дому Махіра, сына Аміэля, з Лёдэбару.
6 І прыйшоў Мэфібашэт, сын Ёнатана, сына Саўла, да Давіда, і ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся. І сказаў Давід: «Мэфібашэт». Ён адказаў: «Я — слуга твой».
7 Сказаў яму Давід: «Ня бойся, я хачу зьявіць табе міласэрнасьць дзеля Ёнатана, бацькі твайго. Я зьвярну табе ўсе палі Саўла, дзеда твайго, і ты будзеш есьці хлеб са стала майго заўсёды».
8 І той пакланіўся, упаўшы на аблічча сваё, і сказаў: «Хто ж ёсьць слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на здохлага сабаку, такога, як я».
9 І паклікаў валадар Сібу, слугу Саўла, і сказаў яму: «Усё тое, што належала Саўлу і сям’і ягонай, я перадаю сыну гаспадара твайго.
10 Абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і прынось плады яе, каб у сына гаспадара твайго быў хлеб на пражыцьцё. А Мэфібашэт, сын гаспадара твайго, будзе есьці заўсёды хлеб са стала майго». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў.
11 І сказаў Сіба валадару: «Як загадаў гаспадар мой, валадар, слузе твайму, так і зробіць слуга твой». І Мэфібашэт еў са стала Давіда, як адзін з сыноў валадара.
12 Мэфібашэт меў сына малога на імя Міха. І усе, што жылі ў доме Сібы, былі нявольнікамі ў Мэфібашэта.
13 І жыў Мэфібашэт у Ерусаліме, бо ён заўсёды еў са стала валадарскага. І быў ён кульгавы на абедзьве нагі.

Другая кніга Самуэля, 9 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.