Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 38 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было ў тым часе: і зышоў Юда ад братоў сваіх, і павярнуў да Одоламца, а імя ягонае Гіра.
2 I абачыў там Юда дачку аднаго Канааняніна, імя ягонае: Шуа; і ўзяў яе, і ўвыйшоў да яе.
3 I яна зачала і нарадзіла сына; і ён назваў імя ягонае: Ір.
4 I зачала ўзноў, і нарадзіла сына; і назвала імя ягонае: Онан.
5 I яшчэ радзіла і нарадзіла сына; і назвала імя ягонае: Шэла. Ён быў у Хезыве, як нарадзіла яго.
6 I ўзяў Юда жонку Іру, першаку свайму; імя ейнае Тамара.
7 I быў Ір, пяршак Юдаў, ліхі ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і забіў яго СПАДАР.
8 I сказаў Юда Онану: «Увыйдзі да жонкі брата свайго, жаніся зь ёй, як дзевер, і вытвары насеньне брату свайму».
9 I ведаў Онан, што не яму будзе насеньне; і было, як уходзіў да жонкі брата свайго, нішчыў на зямлі, каб ня даць насеньня брату свайму.
10 I было нягодна ў ваччу СПАДАРОВЫМ тое, што ён рабіў; I Ён забіў таксама яго.
11 I сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: «Сядзі ўдавою ў доме айца свайго, пакуль вырасьце Шэла, сын мой». Бо ён сказаў: «Каб не памер таксама ён, як браты ягоныя». I пайшла Тамара, і жыла ў доме айца свайго.
12 I за шмат дзён памерла дачка Шуіна, жонка Юдава. I пацешыўся Юда, і ўзышоў да Фімны, да стрыгучых статак, сам а Гіра, прыяцель ягоны, Одаламец.
13 І наказалі Тамары, кажучы: «Вось, сьвёкар твой узыходзе да Фімны, стрыгчы статак свій».
14 I яна ськінула ізь сябе ўдовінае адзецьце, і накрылася пакрыцьцям, і, захінуўшыся, села ля ўходу да Енаіму, каторы на дарозе да Фімны, бо бачыла, што Шэла вырас, і яна ня дана яму за жонку.
15 I абачыў яе Юда, і падумаў, што яна блудніца, бо яна накрыла від свой.
16 Ён павярнуўся да яе на дарогу й сказаў: «Ну, калі ласка, увыйду да цябе». Бо ён ня ведаў, што яна невестка ягоная. I сказала: «Што ты дасі імне, калі ўвыйдзеш да мяне?»
17 I ён сказаў: «Я прышлю табе казянё із стады». Яна сказала: «Калі дасі імне заклад, пакуль прышлеш».
18 I ён сказаў: «Які ж заклад, што я маю даць табе?» I сказала: «Пячатку сваю, і папяразку сваю, і палку сваю, каторая ў руццэ ў цябе». I даў ёй, і ўвыйшоў да яе; і яна зачала яму.
19 І, устаўшы, пайшла, і зьняла пакрыцьце ізь сябе, і адзелася ў вадзецьце ўдаўства свайго.
20 I паслаў Юда казянё прыяцелям сваім Одоламцам, каб узяць заклад з рукі жонкі; але ён не знайшоў яе.
21 I папытаўся ў людзёў ейнага месца, кажучы: «Ідзе блудніца, каторая была ў Енаім ля дарогі?" I яны сказалі: «Тут ня было блудніцы».
22 I зьвярнуўся ён да Юды, і сказаў: «Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца сказалі: “Тут ня было блудніцы”».
23 I сказаў Юда: «Няхай яна возьме сабе, каб толькі ня было на сорам; вось, я паслаў казянё гэна, але ты не знайшоў яе».
24 Мінула каля трох месяцаў, і сказалі Юдзе, кажучы: «Зрабіла бязулства Тамара, нявестка твая, і нат яна цяжарная ад бязулства». I сказаў Юда: «Вывядзіце яе, і няхай спаляць».
25 Яе павялі, а яна паслала сьвёкру свайму, кажучы: «Ад чалавека, чые гэта, рэчы, я цяжарная». I сказала: «Пазнавай жа, чыя гэта пячатка, і папяразкі, і палка гэта»,
26 I пазнаў Юда, і сказаў: «Яна справядліўшая за мяне, бо за тое, што я ня даў яе Шэлу, сыну сваяму». I болей не пазнаваў яе.
27 I было, як яна радзіла, і во, блізьняты ў жываце ейным.
28 I было пры раджэньню, высунуў ручку; і ўзяла бабка і прывязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: «Гэты вышаў першы».
29 I было, як ён зьвярнуў руку, і во, вышаў брат ягоны. I яна сказала: «Як ты моцна прарваўся». I назвала імя ягонае Фарэс.
30 Потым вышаў брат ягоны, што на руццэ ягонай чырвоная нітка. I назвала імя ягонае: Зара.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 38 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.