Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 17 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было Абраму дзевяцьдзясят год, і зьявіўся СПАДАР Абраму і сказаў яму: «Я Эль-Шадай (БОГ Усемагучы); хадзі перад відам Маім і будзь беззаганны;
2 I дам змову Сваю меж Сабою й табою, і размножу цябе вельмі а вельмі».
3 I паў Абрам ніцма на від свой, і гутарыў Бог ізь ім, кажучы:
4 «Я — во змова Мая з табою: і ты будзеш айцом множасьці народаў.
5 I наперад ня будзе звацца імя твае Абрам; але будзе табе імя: Абрагам; бо айцом шмат народаў учыню цябе;
6 I распладжу ж цябе вельмі, вельмі, і пашыру цябе ў народы, і каралі зь цябе выйдуць;
7 I ўстанаўлю змову Сваю меж Імною й табою і меж насеньням тваім просьле цябе ў родах ягоных, на змову вечную, каб быць табе Богам і насеньню твайму просьле цябе;
8 I дам табе і насеньню твайму просьле цябе зямлю падарожжаваньня твайго, усю зямлю Канаанскую, у дзяржаньне вечнае; і буду ім Богам».
9 I сказаў Бог Абрагаму: «I ты змову маю дзяржы, ты й насеньне твае просьле цябе ў родах сваіх.
10 Гэта ёсьць змова Мая, каторую вы будзеце дзяржаць памеж Імною і памеж вамі і памеж насеньням тваім просьле цябе: няхай будзе абрэзаны ў вас кажны мужчына.
11 I абрэжча канцавую скурку плоці вашае, і будзе знакам змовы памеж Імною й вамі.
12 I асьмёх дзён няхай будзе абрэзаны кажны мужчына ў родах вашых, народжаны ў дамове і куплены за срэбра ў вусякага чужаземца, каторы не з насеньня твайго.
13 Канечне няхай будзе абрэзаны народжаны ў дамове тваёй і куплены за срэбра твае, і будзе змова Мая на целе вашым на змову вечную.
14 А неабрэзаны мужчына, каторы не абрэжа канцавое скуркі плоці свае, і будзе выгублена душа тая з народу свайго; бо ён змову Маю ўзрушыў».
15 I сказаў Бог Абрагаму: «Сорай, жонку сваю, не заві імя яе Сорай; але Сорра імя ейнае.
16 Я дабраслаўлю яе і таксама дам ад яе табе сына; і дабраслаўлю яе, і будзе ў народы, і каралёве людаў зь яе будуць".
17 I паў Абрагам на від свой, і сьміяўся, і сказаў у сэрцу сваім: «Нягож стагодняму народзіцца, і Сорра дзевяцьдзясятгодняя нягож народзе?»
18 I сказаў Абрагам Богу: «О, хоць бы Ізмайла быў жыў перад відам Тваім».
19 I сказаў Бог: «А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго.
20 I праз Ізмайлу Я пачуў цябе, і вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і размножу вельмі а вельмі; двананцацёх князёў народзе; і Я ўчыню яго народам вялікім.
21 Але змову Сваю ўстанаўлю з Ісаком, каторага народзе табе Сорра гэтай самай парою на налецьце».
22 I скончыў мовіць ізь ім, і ўзьняўся Бог над Абрагамом.
23 I ўзяў Абрагам Ізмайлу, сына свайго, і ўсіх народжаных у дамове сваёй, і ўсіх купленых за срэбра свае, кажнага мужчыну зь людзёў дамовы Абрагамовае; і абрэзаў цела скуркі іх таго самага дня, як гутарыў зь ім Бог.
24 Абрагаму было дзевяцьдзясят дзевяць год, як была абрэзана скурка плоці ягонае.
25 А Ізмайлу, сыну ягонаму, было трынанцаць год, як была абрэзана канцавая скурка плоці ягонае.
26 Таго самага дня былі абрэзаны Абрагам а Ізмайла, сын ягоны;
27 I ўсі людзі дамовы ягонае, народжаныя ў дамове й купленыя за срэбра ў чужаземцаў былі абрэзаны зь ім.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 17 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.