Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 40 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І было просьле гэтых прыгодаў: ізграшылі чашнік караля Ягіпецкага і тый пякар перад спадаром сваім, перад каралём Ягіпецкім.
2 I загневаўся Фараон на двух легчанцоў сваіх — на князя чашнікаў а на князя пекароў;
3 I аддаў іх да дому нагляду начэльніка старожы, у вязьніцу, месца, ідзе Язэп быў там вязьням.
4 I прызначыў начэльнік старожы Язэпа да іх, і ён служыў ім. I былі яны шмат дзён пад старожаю.
5 I сьнілі яны абодва, кажны свой сон, аднае ночы, кажны подле зьясьненьня сну ягонага, чашнік а пякар, каторы ў караля ягіпецкага, каторыя былі вязьні ў доме вязьнічным.
6 I прышоў да іх Язэп нараніцы, абачыў іх, і во, яны смутныя.
7 I папытаўся ён у легчанцоў фараонавых, што былі пад старожаю зь ім у доме спадара ягонага, кажучы: «Чаму ў вас сядні благія віды?»
8 I сказалі яны яму: «Сонмы сьнілі, а зьясьніць няма каму». I сказаў ім Язэп: «Ці ня ў Бога зьясьненьне? паведайце імне».
9 I паведаў князь чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: «У маім сьне, і вось, вінное сьцябло перад імною.
10 I на сьцябле тры галузы. Яно быццам разьвівалася, расквіло яно, насьпелі гранкі ягадаў.
11 I чара фараонава ў руццэ ў мяне. Я ўзяў ягадаў, выціснуў іх у чару фараонаву, і падаў чару ў руку Фараону».
12 I сказаў яму Язэп: «Во, зьясьненьне яго: тры галузы тры дні яны.
13 За тры дні падыйме Фараон галаву тваю, і зьверне цябе на месца твае, і ты падасі Фараону ў руку ягоную, як зараджана ўперад, як ты быў чашнікам ягоным.
14 I калі б ты ўспомнеў мяне, як будзеш мецца добра; і зрабі ж імне ласку, учыні менку празь мяне Фараону, і вывядзі мяне з гэтага дому;
15 Бо я крадзьма ўкрадзены ізь зямлі Гэбрэяў, дый таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу».
16 I пабачыў князь пекароў, што добра зьясьніў, і сказаў Язэпу: «Я таксама сьніў, і во, тры сутнікі плеценыя на галаве ў мяне.
17 I ў сутніку верхнім із усялякае ежы Фараонавае ўменьня пякарскага; і птуства ела іх із сутніка на галаве маёй».
18 I адказаў Язэп, і сказаў: «Во зьясьненьне яго: тры сутнікі — гэта тры дні;
19 I за тры дні падыйме Фараон галаву зь цябе, і засіле цябе на дзерве; і паесьць птуства цела твае зь цябе».
20 I было на трэйці дзень, дзень нараджэньня Фараона: і справіў ён чэсьць усім слугам сваім, і падняў галаву князя чашнікаў і галаву князя пекароў, сярод слугаў сваіх;
21 I зьвярнуў князя чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён падаў чару ў руку Фараону.
22 А князя пекароў засіліў, як зьясьніў ім Язэп.
23 I ня ўспомнеў князь чашнікаў Язэпа, забыўся яго.

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 40 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.