1 Просьле гэтых стацьцяў было слова СПАДАРОВА да Абрама ў відзені, кажучы: «Ня бойся, Абраме, Я шчыт твой; надгарода твая вельмі вялікая».
2 Абрам сказаў: «Валадару СПАДАРУ, што Ты дасі імне? I я хаджу бязьдзетны; і дамавер мой, гэты Дамашчанін Елезэр».
3 I сказаў Абрам: «Во, Ты ня даў імне насеньня, і во, гадунцу дому майго спадзець спадак па імне».
4 I во слова СПАДАРОВА да яго, кажучы: «Не спадзець твая маемасьць яму, але каторы выйдзе з нутра твайго, адзяржыць спадак твой».
5 I вывеў яго вонкі, і сказаў: «Глянь жа на нябёсы і палічы гвезды, калі ты можаш зьлічыць іх». I сказаў яму: «Так будзе твае насеньне».
6 I паверыў СПАДАРУ, і ЁН залічыў яму за справядлівасьць.
7 I сказаў яму: «Я СПАДАР, Каторы вывеў цябе з Ура Хальдэйскага, каб даць табе зямлю гэтую на спадак».
8 Ён сказаў: «Валадару СПАДАРУ! па чым імне пазнаць, што яна імне спадзець?»
9 I сказаў яму: «Вазьмі Імне цяліцу трыгоднюю, і казу трыгоднюю, і барана трыгодняга, турка а галубянё».
10 Ён узяў гэтыя, расьсек іх па сярэдзіне і палажыў кажную часьць супроці другое; а птушкі не расьсек.
11 I зьляцелі дзярлівыя птушкі на трупы, але Абрам адганяў іх.
12 I было, як сонца заходзіла, і глыбокі сон напаў на Абрама; і вось жах а цямнота вялікая напала на яго.
13 I сказаў Абраму: «Ведай напэўна, што прыходным будзе насеньне твае ў зямлі не сваёй, і зробяць слугамі іх, і будуць уціскаць іх чатырыста год.
14 I таксама тый народ, катораму яны будуць служыць, Я судзіць буду; і просьле гэтага яны выйдуць ізь вялікай маемасьцяй.
15 I ты прыдзеш да айцоў сваіх у супакою, будзеш пахаваны ў старасьці добрай.
16 I чацьвертае пакаленьне зьвернецца сюды, бо ня супоўнае бяспраўе Аморэя дагэтуль».
17 I было, як сонца зайшло, і цемрадзь была, і во, печны дым і поламя агню прайшлі памеж расьсечаных гэтых.
18 Таго ж дня ўчыніў СПАДАР змову з Абрамом, кажучы: «Насеньню твайму Я даў зямлю гэтую, ад ракі Ягіпецкае аж да вялікае ракі, ракі Еўфрату:
19 Кіняніна а Кенезэя а Кадмонея
20 А Гэціча а Ферэзэя а Рэфаіма
21 А Аморэя а Канааняніна а Ґерґесэя а Евусэя.
Першая кніга Масеява: Быцьцё, 15 глава