Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 14 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сталася за дзён Амрафела, караля Шэнарскага, Арыёха, караля Еласарскага, Кедорлаомера, караля Еламскага, і Фідала, караля Ґоімскага,
2 Учынілі вайну з Бэраю, каралём Содомскім, Біршаю, каралём Ґоморскім, Шынавам, каралём Адмы, Шэмеверам, каралём Сэвойскім, і з каралём Беламскім, значыцца Зоарскім.
3 Усі яны злучыліся ў даліне Сыдым — яна ж Мора Салонае.
4 Двананцаць год яны служылі Кедорлаомеру, а трынанцатага году спрацівіліся.
5 У чатырнанцатым годзе прышоў Кедорлаомер а каралі, каторыя зь ім, і пабілі Рэфаімаў ув Аштэроф-Карнаіме, і Зузымаў у Гаме, і Емімаў у Шаве-Ірафаіме,
6 I Горэеў на гары іхнай Сэіру, аж да Эл-Парана, каторы на пустыні.
7 I зьвярнуліся, і прышлі да жарала Мішпат, каторы ёсьць Кадэс, і пабілі ўсе поле Амаліка, і таксама Аморэя, што жывець у Хаццон-Амары.
8 I вышаў кароль Содомскі, кароль Ґоморскі, кароль Адмы, кароль Сэвоімскі і кароль Беламскі, значыцца Заорскі, і зладзіліся да вайны зь імі ў даліне Сыддым,
9 Зь Кедорлаомерам, каралём Еламскім, і Фідалом, каралём Ґоімскім, і Амрафелам, каралём Шэнарскім, і Арыёхам, каралём Еласарскім; чатырох каралёў супроці пяцёх.
10 У даліне ж Сыддым былі ямы, ямы смаляныя. І, пусьціўшыся ўцекі, кароль Содомскі а Ґоморскі ўваліліся ў іх, а засталыя ўцяклі на гару.
11 I забралі ўсю маемасьць Содомы а Ґоморы, і ўсю еміну іхную, і адышлі.
12 I забралі Лота, братаніча Абрамовага, і маемасьць ягоную, і пайшлі, а ён жыў у Содоме.
13 I прышоў уцеклы, і наказаў Абраму Гэбрэю, а ён жыў у дуброве Мамрэ, Аморэяніна, брата Эшколы а брата Анера, каторыя былі хаўрусьнікі Абрамовы.
14 I Абрам, пачуўшы, што ўзяты ў палон брат ягоны, узброіў гадунцоў сваіх, народжаных у дамове ягонай, трыста асьмінанцацёх, і пагнаўся аж да Дана;
15 I падзяліўшыся супроці іх ночы, сам і слугі ягоныя, і пабіў іх, і гнаў іх аж да Говы, каторая налева ад Дамашку.
16 I зьвярнуў усю маемасьць, і Лота, брата свайго, і маемасьць ягоную зьвярнуў, таксама й жанкі, і люд.
17 I вышаў кароль Содомскі яму на пярэймы, як ён зьвярнуўся просьле пабіцьця Кедорлаомера а каралёў, што былі зь ім, у даліну Шаве — яна даліна каралёва.
18 I Мельхісэдэк, кароль Салімскі, вынес хлеб а віно. I ён сьвятар у Бога Навышшага.
19 I дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраславёны Абрам ад Бога Навышшага, Валадара неба й зямлі;
20 I дабраславёны Бог Навышшы, Каторы перадаў непрыяцеляў тваіх у рукі твае». I даў яму дзясяціну з усёга.
21 I сказаў кароль Содомскі Абраму: «Дай імне душы, а маемасьць вазьмі сабе».
22 I сказаў Абрам каралю: «Я падыймаў руку сваю да СПАДАРА Магучага, Навышшага, Валадара неба й зямлі,
23 што ад ніткі аж да рэменчыка з вобую не вазьму з усёга твайго, і каб ты не сказаў: “Я забагаціў Абрама”,
24 Апрача тога толькі, што зьелі маладзёны, і дзелі людзёў, што хадзілі з імною, Анера, Эшколы а Мамра; гэтыя возьмуць дзель сваю».

Першая кніга Масеява: Быцьцё, 14 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.