Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 8 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сталася потым, што Ён падарожжаваў ад места да места і ад сяла до сяла, агалашаючы а абяшчаючы дабравесьць гаспадарства Божага, і двананцацёх ізь Ім.
2 I некатрыя жанкі, каторых Ён уздаравіў ад нячысьцікаў а хваробаў: Марыя званая Магдаленаю, з каторае вышла сем нячысьцікаў,
3 I Яана, жонка Хузіна, загадніка Гірадавага, і Сусанна, і шмат іншых, што служылі Яму сваёй маемасьцяй.
4 I як зьберся груд, і з усіх местаў зыходзіліся да Яго, Ён гукаў прыпавесьцяй:
5 «Вышаў сяўбіт сеяць сяўбу сваю; і як ён сеяў, адно ўпала край дарогі, і было патаптана, і птушкі нябёсныя паклявалі яго.
6 А другое пала на скалу і, абышоўшы, зьвяла, бо ня мела вогкасьці.
7 Іншае ж пала памеж церня, і вырасла церне, і заглушыла яго.
8 А іншае пала на добрую зямлю і, абышоўшы, дало плод сотны». Сказаўшы гэта, загукаў: «Хто мае вушы чуць, чуй!»
9 I пыталіся ў Яго вучанікі Ягоныя: «Што можа значыць прыпавесьць гэта?»
10 I Ён сказаў: «Вам дана ведаць тайны гаспадарства Божага, а засталым у прыпавесьцях, каб гледзячы ня бачылі і чуючы не разумелі.
11 А прыпавесьць гэткая: сяўба ё слова Божае.
12 А палае край дарогі, гэта слухаючыя, да каторых потым прыходзе нячысьцік і выймае слова із сэрцаў іхных, каб, ня верачы, не спасьліся.
13 I палае на скалу, ё тыя, што, як пачуюць, прыймаюць слова з радасьцяй, але яны ня маюць караня, вераць якісь час і ў часе спакусы адступаюць.
14 I палае памеж церня, ё тыя, што слухаюць слова, але, адходзячы, клопатамі, багацьцям а прыемнасьцьмі жыцьцявымі душацца, і ня сьпеюць.
15 А палае на добрую зямлю, ё тыя, што, пачуўшы слова, дзяржаць у гожым а добрым сэрцу і выдаюць плод у цярплівосьці.
16 «Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не накрывае яе судзіною або не станове пад ложак, але стаўляе на падстаноўку, каб уходзячыя бачылі сьвятліню.
17 Бо нічога нямаш тайнага, што ня стала б яўным, ані схаванага, што ня стала б ведамым і ня выявілася б.
18 «Дык уважайце, як вы слухаеце, бо хто мае, таму будзе дадана; а хто ня мае, у таго адыймецца й тое, што яму здаецца, што мае».
19 I прышлі да Яго маці а браты Ягоныя, але не маглі ўзыйсьці да Яго, з прычыны гурбы.
20 I паведамілі Яму: «Маці а браты Твае стаяць вонках, хочучы бачыць Цябе».
21 I, адказуючы, сказаў ім: «Маці Мая а браты Мае тыя, што слухаюць слова Божае і поўняць яго».
22 I сталася аднаго дня, што ўвыйшоў Ён у струг з вучанікамі Сваімі і сказаў ім: «Пераплывіма на другі бок возера»; і адамкнулі.
23 А як плылі, Ён заснуў. I ўзьнялася бура на возеру, і іх залівала, і яны былі ў небясьпечнасьці.
24 I, прыступіўшы, пабудзілі Яго, кажучы: «Вучыцелю! Вучыцелю! гінем». I Ён, прачхнуўшыся, зганіў вецер а хвалі вады; і перасталі, і сталася цішыня.
25 А Ён сказаў ім: «Ідзе вера вашая?» Яны ж, баючыся, зумяваліся, кажучы адзін аднаму: «Хто ж гэта, што на'т расказуе вятром а вадзе, і слухаюць Яго?»
26 I прышлі да краіны Ґадарынскае, каторая насупроці Ґалілеі.
27 А як Ён вышаў на зямлю, пераняў Яго адзін чалавек ізь места, ніто меў нячысьцікаў здаўна, і не адзяваўся ані жыў у доме, але памеж грабоў.
28 Абачыўшы Ісуса, ён крыкнуў, і паў ніцма перад Ім, і сказаў вялікім голасам: «Што Табе да мяне, Ісусе, Сыну Бога Навышняга? прашу Цябе, ня муч мяне».
29 Бо расказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека, бо шмат разоў імаў яго, і сьцераглі яго зьвязанага ланцугамі і ў пугах; але ён разрываў вязі, і гнаў яго нячысьцік на пустыні.
30 I Ісус папытаўся ў яго, кажучы: «Што за імя твае?» I ён сказаў: «Леґіён», бо шмат нячысьцікаў было ўвыйшоўпіы ў яго.
31 I яны прасілі Яго, каб Ён не казаў ім ісьці ў бяздоньне.
32 I вось, пасьцілася там на гарах вялікая чарада сьвіньняў; і прасілі Яго дазволіць ім увыйсьці ў іх. I Ён дазволіў ім.
33 Тады нячысьцікі, вышаўшы зь людзіны, увыйшлі ў сьвіньні; і рынулася чарада із стромы ў возера, і патанула.
34 А пастухі, абачыўшы, што сталася, уцяклі й наказалі ў месьце й на сёлах.
35 I вышлі абачыць, што сталася; і прышлі да Ісуса, і засьпелі чалавека, з каторага вышлі нячысьцікі, ля ног Ісусавых седзячага, адзеўшыся і ў добрым розуме; і баяліся.
36 I тыя, што бачылі, паведалі ім, як быў уздароўлены апанаваны нячысьцікамі.
37 I прасіў яго ўвесь груд аколіцы Ґадарынскае адыйсьці ад іх, бо агарнуў іх вялікі страх. Ён увыйшоў у струг і зьвярнуўся.
38 I прасіў Яго чалавек, з каторага вышлі нячысьцікі, каб быць ізь Ім; але Ісус выправіў яго, кажучы:
39 «Зьвярніся да дому свайго і павядай, якія вялікія рэчы ўчыніў табе Бог». I адышоў, агалашаючы па ўсім месьце, якія вялікія рэчы ўчыніў яму Ісус.
40 I сталася, як Ісус зьвярнуўся, што груд із радасьцяй прыняў Яго, бо ўсі чакалі Яго.
41 I вось, прышоў чалавек, імям Яір, а ён быў начэльнік бажніцы, і, паўшы ў ногі Ісусу, прасіў Яго, каб увыйшоў у дом ягоны;
42 Бо ён меў адзіную дачку год двананцацёх веку, і тая канала. А як Ён ішоў, груд ціснуў Яго.
43 I жонка, двананцаць год хворая на крываток, што ўсю сваю маемасьць выдала на лекараў і ў ніводнага не магла вылячыцца,
44 Прыступаючы адзаду, дакранулася да кутаса адзецьця Ягонага, і якга ейны крываток запыніўся.
45 А Ісус сказаў: «Хто дакрануўся да Мяне?» Як жа ўсі перачылі, Пётра а былыя зь Ім сказалі: «Вучыцелю, груд напірае на Цябе й цісьне, а Ты кажаш: ,Хто дакрануўся да Мяне?»
46 А Ісус сказаў: «Хтось даткнуўся да Мяне, бо Я пазнаў, што моц вышла зь Мяне».
47 I як жонка абачыла, што ня ўтоіцца, падышла дрыжачы і, ніцма паўшы перад Ім, паведаміла Яму перад усім людам дзеля чаго дакранулася да Яго, і як была якга ўздароўлена.
48 I Ён сказаў ёй: «Высьмелься, дачка! вера твая ўздаравіла цябе, ідзі ў супакою».
49 Як Ён яшчэ казаў, прыходзе адзін ад начэльніка бажніцы й кажа яму: «Дачка твая памерла; ня трудуй Вучыцеля балей».
50 Але Ісус, пачуўшы, адказаў яму, кажучы: «Ня бойся, адно вер, і яна будзе ўздароўлена».
51 I, прышоўшы да дому, не дазволіў нікому ўвыйсьці, апрача Пётры а Якава а Яана а айца а маці дзеваччыных.
52 I ўсі плакалі а галасілі па ёй; але Ён сказаў: «Ня плачча: яна не памерла, але сьпіць».
53 I сьміяліся зь Яго, ведаючы, што яна памерла.
54 Ён жа, выправіўшы ўсіх вонкі, моцна ўзяў яе за руку й гукнуў, кажучы: «Дзевачка, устань!»
55 I дух ейны зьвярнуўся да яе; і яна якга ўстала, і Ён казаў даць ёй есьці.
56 I зумеліся бацькі ейныя. Ён жа расказаў ім нікому ня гукаць праз тое, што сталася.

Евангеля подле сьвятога Лукі, 8 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.