Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Ісус жа, поўны Духа Сьвятога, зьвярнуўся да Ёрдану і быў паведзены Духам на пустыню.
2 Сорак дзён быў спакушаны д'явалам і нічога ня еў тых дзён; а па сканчэньню іх запрагнуў.
3 I сказаў Яму д'явал: «Калі Ты Сын Божы, раскажы гэтаму каменю, каб стаў букаткаю».
4 А Ісус адказаў яму, кажучы: «Напісана, што не адным хлебам будзе жыць людзіна, але кажным словам Божым».
5 I, павёўшы Яго на высокую гару, ён паказаў Яму ўсі гаспадарствы сьвету ў часіне часу.
6 I сказаў Яму д'явал: «Усю гэтую ўладу дам Табе і славу іх, бо яна дана імне, і, каму я хачу, даю яе».
7 Дык Ты, калі паклонішся імне, усе будзе Твае'.
8 А Ісус, адказуючы, сказаў яму: «Ідзі вон ад Мяне, шайтане, бо напісана: ,Спадару Богу свайму кланяцца будзеш і Яму аднаму служыць'.»
9 Тады павёў Яго да Ерузаліму, і пастанавіў Яго на крэйцы сьвятыні, і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, ськінься адгэтуль далоў;
10 Бо напісана: ,Ангілам Сваім раскажа празь Цябе, каб Цябе сьцераглі;
11 I на руках панясуць Цябе, каб ня выцяў аб камень нагі Свае'.»
12 I, адказуючы, сказаў яму Ісус: «Сказана: ,Не спакушай Спадара Бога Свайго'.»
13 I як д'явал скончыў усі спакусы, адышоў ад Яго да часу.
14 А Ісус зьвярнуўся ў моцы Духа да Ґалілеі; і разышліся дзейкі празь Яго па ўсёй акалічнай зямлі.
15 I Ён вучыў у бажніцах іхных, і ўсі яго ўслаўлялі.
16 I прышоў да Назарэту, ідзе быў выгадаваны, і ўвыйшоў, подле звычаю Свайго, у дзень сыботні да бажніцы, і ўстаў чытаць.
17 I падана Яму кніга Ісаі прарокі. Рашчыыіўшы кнігу, знайшоў месца, ідзе было напісана:
18 «Дух Спадароў над Імною, бо памазаў Мяне абяшчаць дабравесьць бедным, паслаў Мяне ўздараўляць патрышчаных сэрцам, абяшчаць выбаўленьне палоненікам і зьвярненьне відзеньня нявісным, выпусьціць зьмяжджуленых на свабоду,
19 Абяшчаць прымальны год Спадароў».
20 I, зачыніўшы кнігу, і аддаўшы паслугачаму, сеў; і вочы ўсіх, што былі ў бажніцы, былі ўцемленыя ў Яго.
21 I Ён пачаў казаць ім: «Сядні споўнілася гэтае пісьмо ў вушох вашых».
22 I ўсі пасьветчылі Яму, і дзіваваліся із словаў ласкі, што выходзілі з вуснаў Ягоных, і гукалі: «Ці ня сын гэта Язэпаў?»
23 I Ён сказаў ім: «Напэўна скажаце Імне прыказь гэтую: ,Лекару, уздароў самога сябе; тое, што мы чулі, што сталася ў Капернауме, учыні таксама тутака, у родным месцу Сваім'.»
24 I сказаў: «Запраўды кажу вам: ніякага прарокі ня прыймаюць у родным краю сваім.
25 Але кажу вам праўду: шмат удоваў было ў Ізраелю за дзён Ільлі, як нябёсы былі зачыненыя тры гады шэсьць месяцаў, як вялікая галадоў была па ўсёй зямлі;
26 Але да ні воднае зь іх ня быў пасланы Ільля, адно да Сарэпты Сыдонскае да жонкі ўдавьі.
27 I шмат пракажаных было ў люду Ізраельскім за Елісэя прарокі, і ні водзін ізь іх не ачысьціўся, адно Нааман Сыранін».
28 I напоўніліся ўсі ў бажніцы гневам, пачуўшы гэта.
29 I, устаўшы, здалілі Яго вонкі зь места, і павялі аж на верх узгорку, на каторым места іхнае было пастаноўлена, каб ськінуць Яго;
30 Але Ён, прайшоўшыся сярод іх, адышоў.
31 І прышоў да Капернауму, места Ґалілейскага, і вучыў іх па сыботах.
32 I дзіваваліся вельма з навукі Ягонае, бо ўладная была мова Ягоная.
33 I быў у бажніцы чалавек, што меў нячыстага духа д'явальскага, і ён загукаў вялікім голасам,
34 кажучы: «Ах, што нам да Цябе, Ісусе Назарэцкі? Ты прышоў загубіць нас; знаю Цябе, хто Ты, сьвяты Божы».
35 Але Ісус зганіў яго, кажучы: «Змоўкні й выйдзі зь яго». I нячысьцік, кінуўшы яго пасярэдзіне, вышаў зь яго, не пашкодзіўшы яму.
36 I ўсі былі зумеўшыся, і гукалі мяжсобку, кажучы: «Што за слова гэта! бо з уладаю а магутнасьцяй расказуе нячыстым духом, і яны выходзяць».
37 I разыходзілася дзейка празь Яго па ўсіх месцах аколіцы.
38 I вышаўшы з бажніцы, Ён увыйшоў у дом Сымонаў; цешча ж Сымонава была хворая на вялікую гаручку; і прасілі Яго за яе.
39 I, стаўшы над ёю, Ён зганіў трасцу; і пакінула яе. I яна, якга ўстаўшы, паслугавала ім.
40 Заходам сонца, усі, што мелі хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы на кажнага зь іх рукі, уздараўляў іх.
41 I нячысьцікі таксама выходзілі із шмат каго, крычучы й кажучы: «Ты Хрыстос, Сын Божы». А Ён, ганячы, не дазваляў ім гукаць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос.
42 Як жа быў дзень, Ён, вышаўшы, пайшоў на пустыннае месца, і гурба шукала Яго і, прышоўшы да Яго, зьдзержавала Яго, каб не адходзіў ад іх.
43 Але Ён сказаў ім: «Я маю шырыць дабравесьць гаспадарства Божага таксама іншым местам, бо на тое Я пасланы».
44 I абяшчаў у бажніцах Ґалілейскіх.

Евангеля подле сьвятога Лукі, 4 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.