Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 22 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Бліжылася сьвята Праснакоў, званае Пасхаю.
2 I шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі, як загубіць Яго, бо баяліся люду.
3 I ўвыйшоў шайтан у Юду, званага Іскарыёт, каторы быў зь ліку двананцацёх.
4 I ён пайшоў, і гутарыў із найвышшымі сьвятарамі а ўраднікамі, як бы Яго ім выдаць.
5 Яны ўзрадаваліся і згадзіліся даць яму грошы.
6 I ён згадзіўся зрабіць гэта, і шукаў прыгоднага часу выдаць Яго ім бяз гурбы.
7 I настаў дзень Праснакоў, каторага мела быць зарэзана пасха.
8 I паслаў Пётру а Яана, кажучы: «Ідзіце й прыгатуйце есьці нам пасху».
9 I яны сказалі Яму: «Ідзе хочаш, каб мы прыгатавалі?»
10 I сказаў Ён ім: «Вось, як вы ўвыйдзеце ў места, стрэнецца вам чалавек, нясучы жбан вады; ідзіце за ім да дому, да каторага ён увыйдзе;
11 I скажыце гаспадару дому: ,Вучыцель кажа тэ: ідзе гасьцінны пакой, у каторым бы Імне есьці пасху з вучанікамі Сваімі?'
12 I тый пакажа вам вялікі верхні пакой засланы; там прыгатуйце».
13 I, пайшоўшы, знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху.
14 I, як настала гадзіна, Ён узьлёг за стол, і апосталы зь Ім.
15 I сказаў ім: «Жаданьням жадаў Я есьці гэтую пасху з вамі перад Сваім цярпеньням;
16 Бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня зьдзеецца ў гаспадарстве Божым».
17 I ўзяўшы чару, і ўчыніўшы падзяку, сказаў: «Вазьміце яе і падзяліцеся мяжсобку;
18 Бо кажу вам, што ня буду піць із плоду віннога, пакуль ня прыйдзе гаспадарства Божае».
19 I ўзяўшы букатку, учыніўшы падзяку, паламіў а даў ім, кажучы: «Гэта ё цела Мае, данае за вас; рабіце гэта на памятку Маю».
20 Таксама чару па вячэры, кажучы: «Гэтая чара ё новая змова ў крыві Маёй, што за вас разьліваецца.
21 «I вось, рука таго ізраджаючага Мяне з Імною за сталом,
22 Бо Сын Людзкі запраўды йдзець, як наканавана; бяда, адылі, чалавеку таму, каторым Ён ізраджаецца».
23 I яны пачалі разважаць мяжсобку, хто зь іх быў бы, што зробе гэта.
24 Была ж і сьпярэчка памеж іх, хто зь іх здаецца быць вялікшым.
25 I сказаў Ён ім: «Каралёве народаў пануюць над імі, і маючыя ўладу над імі завуцца дабрадзеямі.
26 А вы ня так: але вялікшы з памеж вас будзь, як малодшы, і радзячы, як слугуючы.
27 Бо хто вялікшы, хто ўзьляжыць, ці хто слугуе? ці ня тый, што ўзьляжыць? Але Я сярод вас як тый, што слугуе.
28 «Але вы тыя, што ператрывалі з Імною ў спакусах Маіх;
29 I Я прызначаю вам, як Айцец Мой прызначыў Імне, гаспадарства,
30 Каб вы маглі есьці й піць за сталом Маім у Маім гаспадарстве і сядзелі на пасадах, судзячы двананцаць пакаленьняў Ізраелявых».
31 I Спадар сказаў: «Сымоне, Сымоне, гля, шайтан дужа прасіў, каб ён мог сеіць сітам вас, як пшонку;
32 Але Я маліў за цябе, каб ня скволела вера твая; і ты некалі, навярнуўшыся, мацніў братоў сваіх».
33 I ён сказаў Яму: «Спадару, з Табою Я гатоў у вязьніцу й на сьмерць ісьці».
34 Ён жа сказаў: «Кажу тэ, Пётру, перш чымся певень запяець сядні, ты трэйчы выпрашся, што знаеш Мяне».
35 I сказаў ім: «Як пасылаў Я вас без капшука а без хатуля а бяз вобую, ці мелі вы ў чым нястачу?» Яны сказалі: «Ні ў чым».
36 Тады кажа ім: «Але цяпер, хто мае капшук, няхай возьме яго, таксама й хатуль; а хто ня мае, прадай адзецьце свае й купі меч;
37 Бо кажу вам, што напісанае мае выпаўніцца на Імне: ,І залічаны да бяспраўнікаў'. Бо запраўды ўзглядам Мяне прыходзе да канца».
38 I яны сказалі: «Спадару, во тут два мячы». I Ён сказаў ім: «Досыць».
39 I, вышаўшы, пайшоў, подле звычаю Свайго, на гару Аліўную; і вучанікі таксама пайшлі за ім.
40 I, як быў на месцу, сказаў ім: «Маліцеся, каб ня лучыць у спакусу».
41 I Ён адхінуўся ад іх, як дапусьціць камень, і, уклякшы, маліўся,
42 Кажучы: «Войча, калі Ты хочаш, аддаль гэтую чару ад Мяне! адылі не Мая воля, але Твая станься».
43 I ангіл ізь неба стаў да Яго, мацнячы Яго.
44 I, труднячыся, уляглівей маліўся; і стаўся пот Ягоны, як капкі крыві, на зямлю капаючыя.
45 I, устаўшы з малітвы, пайшоў да вучанікаў, і засьпеў іх сьпячых з гора,
46 I сказаў ім: «Што вы сьпіце? устаньце й маліцеся, каб ня лучыць у спакусу».
47 Як Ён яшчэ казаў, вось гурба, і званы Юдаю, адзін із двананцацёх, сьпераду іх, і ён дабліжыўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго.
48 I Ісус сказаў яму: «Юда, цалаваньням выдаеш Сына Людзкога?»
49 I бачачы тыя, што былі зь Ім, да чаго даходзе, сказалі: «Спадару, ці ня выцяць нам мячом?»
50 I выцяў адзін із памеж іх слугу найвышшага сьвятара, і адцяў яму правае вуха;
51 I адказуючы, Ісус сказаў: «Пакінь, досыць» і, дакрануўшыся да вуха ягонага, уздаравіў яго.
52 I сказаў Ісус найвышшым сьвятаром а ўраднікам сьвятыні а старцом, што вышлі супроці Яго: «Як на грабежніка вышлі вы зь мячамі а кіямі.
53 Як кажны дзень бываЎ Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі рук сваіх на Мяне; але цяпер ваша гадзіна і ўлада цямноты».
54 I, узяўшы Яго, павялі яго і прывялі да дому найвышшага сьвятара. Пётра ж ішоў за Ім воддаль.
55 I, як расклалі цяпло сярод панадворку і селі разам, Пётра сеў памеж іх.
56 I адна дзеўка згледзела, як ён сядзеў ля сьвятла, і ўцяміўшыся ў яго, сказала: «I гэты быў зь Ім».
57 Але ён выперся, кажучы: «Жонка, я ня знаю Яго».
58 I за часіну другі, абачыўшы яго, сказаў: «I ты зь іх». Але Пётра сказаў: «Чалавеча, я не».
59 Потым блізу за гадзіну іншы станаўко цьвердзіў: «Запраўды й гэты быў зь Ім, бо ён запраўды Ґалілеянін».
60 Але Пётра сказаў: «Чалавеча, ня ведаю, што ты кажаш». I якга, як яшчэ ён казаў, певень запяяў.
61 I Спадар, абярнуўшыся, глянуў на Пётру, і Пётра ўспомнеў слова Спадарова, як Ён казаў яму: Дерш чымся певень запяець, ты трэйчы выпрашся Мяне'.
62 I Пётра, вышаўшы, горка плакаў.
63 I людзі, што дзяржалі Яго, насьміхаліся зь Яго, б'ючы;
64 I, накрываючы Яго, пыталіся ў Яго, кажучы: «Прарачы, хто выцяў Цябе?»
65 I гукалі шмат блявузґанага на Яго.
66 I як настаў дзень, зьберліся старцы люду, найвышшыя сьвятары а кніжнікі і ўвялі Яго ў сынэдрыён свой, кажучы:
67 «Ці Ты Хрыстос? скажы нам». Ён жа сказаў ім: «Калі скажу вам, вы ані не паверыце;
68 I калі папытаюся ў вас, вы ані не адкажыце Імне і не адпусьціце Мяне.
69 Адгэтуль Сын Людзкі будзе сядзець па правіцы моцы Божае».
70 I ўсі сказалі: «Дык Ты Сын Божы ?» I Ён сказаў ім: «Вы кажаце, што Я».
71 І сказалі: «Нашто нам надабе балей сьветак? бо мы самы чулі з вуснаў Ягоных».

Евангеля подле сьвятога Лукі, 22 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.