Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 17 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сказаў вучанікам Сваім: «Нельга, каб спадманы ня прыходзілі, але бяда, каторьімі яны прыходзяць:
2 Валей, каб млынавы жоран павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён быў спадманом аднаму з малых гэтых.
3 «Уважайце на самых сябе. Калі брат твой ізгрэша, згань яго; і калі пакаецца, даруй яму.
4 I калі сем разоў у дзень ізгрэша супроці цябе, і сем разоў зьвернецца да цябе, кажучы: «Каюся», — даруй яму».
5 I сказалі апосталы Спадару: «Прыспары нам веры».
6 I сказаў Спадар: «Калі б вы мелі веру, як гарчычнае зярнё, і сказалі дзікой фізе: ,Выкараніся й перасадзіся ў мора', яна паслухае вас.
7 «Хто з вас, маючы слугу аручага або пасучага, як ён прыйдзе з поля, скажа яму: ,3араз узыйдзі і ўзьляж'?
8 Але ці ня скажа яму: ,Прыгатуй імне павячэраць і, падперазаўшыся, паслугуй імне, пакуль буду есьці й піць, а потым еж і пі'?
9 Ці ўдзячны ён слузе за тое, што ён зрабіў загаданае ? ня думаю.
10 Дык і вы, калі зробіце ўсе, загадане вам, кажыце: ,Мы бескарысныя слугі; што мелі зрабіць, мы зрабілі'».
11 I сталася, як Ён ішоў да Ерузаліму, што праходзіў пераз Самару а Ґалілею.
12 I, як уходзіў Ён у вадно сяло, дзесяцёх пракажаных перанялі Яго, каторыя адзяржаліся воддаль.
13 I ўзьнялі голас, кажучы: «Ісусе Вучыцелю! зжалься над намі».
14 I, бачачы, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся сьвятаром». I сталася, як яны йшлі, што ачысьціліся.
15 I адзін ізь іх, бачачы, што ён уздароўлены, зьвярнуўся, вялікім голасам хвалячы Бога,
16 I паў на від у ногі Яму, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін.
17 I, адказуючы, сказаў Ісус: «Ці не дзесяцёх ачышчаны? ідзе ж дзевяцёх?
18 Не знайшліся, каб зьвярнуцца даць хвалу Богу, адно гэты чужаземец».
19 I сказаў яму: «Устань а йдзі; вера твая ўздаравіла цябе».
20 I быўшы папытаны фарысэямі, калі прыйдзе гаспадарства Божае, адказаў ім і кажа: «Ня прыйдзе гаспадарства Божае цямка;
21 Ані скажуць: ,Гля тут' альбо: ,Гля там', бо, вось, гаспадарства Божае ўнутры вас».
22 I сказаў вучанікам: «Прыйдуць дні, калі будзеце жадаць бачыць аднаго дня Сына Людзкога, і не абачыце.
23 I скажуць вам: «Гля, тут» альбо: «Гля, там», не хадзіце ані йдзіце за імі;
24 Бо, як маланка мільганець з пад неба і зіхаціць да другога канца неба, так будзе Сын Людзкі таго дня.
25 Але перш мае цярпець шмат і быць адхіненым родам гэтым.
26 «I як было за дзён Ноя, так будзе й за дзён Сына Людзкога:
27 Елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж, аж да тога дня, што Ной увыйшоў у караб, і прышла патопа, і загубіла ўсіх.
28 I таксама, як было за дзён Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
29 Але дня таго, каторага вышаў Лот із Садомы, лінуў зь неба дождж агняны а серкавы й загубіў усіх.
30 «Подле гэтага будзе таго дня, калі Сын Людзкі аб'явіцца.
31 Таго дня, хто будзе на страее, а рэчы ягоныя ў доме, ня зыходзь узяць іх; і хто ў полю, таксама не зварачайся назад па засталыя рэчы.
32 Памятуйце жонку Лотаву.
33 Хто будзе глядзець жыцьцё свае захаваць, загубе яго; а хто загубе яго, захавае яго.
34 «I кажу вам: тае ночы будзе двух у вадным ложку; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены.
35 Дзьве будуць малоць разам; адна будзе ўзята, а другая пакінена.
36 Двух будзе на полю; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены».
37 I, адказуючы, сказалі яму: «Ідзе, Спадару?» Ён жа сказаў ім: «Ідзе цела, там арлы зьбяруцца».

Евангеля подле сьвятога Лукі, 17 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.