Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сталася, як Ён на адным месцу маліўся, і перастаў, што адзін із вучанікаў ягоных сказаў Яму: «Спадару, навучы нас маліцца, як і Яан навучыў вучанікаў сваіх».
2 I Ён сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце: ,Войча наш, Каторы ёсьць у небе! сьвяціся імя Твае; прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая, як на небе, так на зямлі.
3 Хлеба нашага штадзеннага дай нам што дня;
4 I даруй нам грахі нашыя, бо й мы даруем кажнаму даўжбіту нашаму; і ня ўводзь нас на спакусу, але збаў нас ад злога».
5 I сказаў ім: «Каторы з вас будзе мець прыяцеля, і прыйдзе да яго а поўначы, і скажа яму: ,Прыяцелю, пазыч імне тры букаткі;
6 Бо прыяцель мой з дарогі зайшоўся да мяне, і я ня маю нічога пасуліць яму'.
7 А тый з хаты адкажа й скажа: ,Не парушай мяне; дзьверы ўжо замкнёны, і дзеці мае з імною ў ложку; не магу ўстаць і даць табе'.
8 I кажу вам, хоць ён ня ўстане й ня дасьць яму з прыязьні; з начэпнасьці ягонае, адылі, устаўшы, дасьць яму, колькі патрабуе.
9 I Я кажу вам: прасіце, і дасца вам; шукайце, і знойдззеце; стукайце, і адчыняць вам;
10 Бо кажны, хто просе — адзержуе; і хто шукае — знаходзе; і таму, хто стукае — адчыняюць.
11 «I калі б у каторага з вас айца сын папрасіў хлеба, ці падасьць яму камень? альбо рыбы, ці падасьць яму гада замест рыбы ?
12 Альбо, калі папросе яйца, ці падасьць яму скарпіёна?
13 Дык калі вы, благія, умееце даваць добрыя падаркі дзяцём сваім, пагатове Айцец нябёсны дасьць Духа Сьвятога тым, што ў Яго просяць».
14 I Ён выгнаў нячысьціка, каторы быў немы; і сталася, як нячысьцік вышаў, што немы гукаў; і груд дзіваваўся.
15 Але некатрыя зь іх гукалі: «Ён выганяе нячысьцікаў сілаю веельзэвула, князя нячысьцікаў».
16 А іншыя, спакушаючы, прасілі ў яго знаку зь неба.
17 Але Ён, ведаючы падумкі іхныя, сказаў ім: «Кажнае гаспадарства, падзеленае само ў сабе, пусьцее; і дом, падзелены сам у сабе, валіцца.
18 Калі шайтан таксама падзеліцца сам у сабе, як устое гаспадарства ягонае? А вы гукаеце, што Я веельзэвулам выганяю чартоў.
19 I калі Я веельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вашыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі.
20 Але калі Я палцам Божым выганяю нячысьцікаў, прышло да вас гаспадарства Божае.
21 Калі дужасіл, узброіўшыся, сьцеражэць палац свой, у бясьпечнасьці маемасьць ягоная.
22 Але калі дужшы за яго нападзець на яго і пераможа яго, ён адбярэць у яго ўсю зброю ягоную, на каторую ён спадзяваўся, і падзеле заграбленае ў яго.
23 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае зь Імною, раськідае.
24 «Як нячысты дух выйдзе зь людзіны, ходзе па сухіх месцах, шукаючы супачынку, і, не знаходзячы, кажа: ,3ьвярнуся да дому свайго, скуль вышаў'.
25 I, прышоўшы, знойдзе яго падмеценым а прыбраным.
26 Тады йдзець і бярэць сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе;' і, увыйшоўшы, жывуць там. I апошняе таму чалавеку горшае за першае».
27 I сталася, як Ён гукаў гэта, што адна жонка з груду ўзьняла голас свой і сказала яму: «Дабраславёнае ўлоньне, што насіла Цябе, і пелькі, каторыя Ты ссаў».
28 А Ён сказаў: «Але дабраславеншыя ж тыя, што слухаюць слова Божае і дзяржаць яго».
29 Як жа люд ціснуўся, Ён пачаў гукаць: «Род гэты ліхі; яны знаку шукаюць, і знак ня Дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі;
30 Бо, як Ёна быў знакам Нінявянам, так і Сын Людзкі будзе знакам гэтаму роду.
31 «Караліца паўднявая паўстане на суд ізь людзьмі роду гэтага і засудзе іх, бо яна прышла з канцоў зямлі слухаць мудрасьць Салямонаву; і во, вялікшы за Салямона тут.
32 Нінявяне паўстануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся на казань Ёніну; і во, вялікшы за Ёну тут.
33 Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не станове яе ў патайным месцу ані пад карэц, але на падстаноўку, каб праходзячыя бачылі сьвятліню.
34 Лянпа цела ё вока; дык, калі вока твае здаровае, то і ўсе цела твае поўнае зырчыні; але калі благое, цела твае таксама поўнае цямноты.
35 Дык уважай, каб сьвятліня, што ёсьць у табе, ня была цямнотаю.
36 А калі ўсе цела твае зыркае, бяз часьці цемнага, усе будзе зыркае, як калі лянпа, сьвецячы, зьзяе».
37 I, як Ён гукаў, адзін фарысэй прасіў яго палуднаваць ізь ім; Ён прышоў і ўзьлёг ля столу.
38 I фарысэй зьдзіваваўся, як абачыў, што Ён ня мыўся перад палудням.
39 I Спадар сказаў яму: «Цяпер вы, фарысэі, чысьціце навоннасьць коўняў а місаў, але нутр вашы поўны грабяжу а нягоднасьці.
40 Неразумныя! ці ня тый, што ўчыніў навоннае, учыніў і нутраное?
41 Але валей давайце ўбожыну з таго, што маеце, і вось, усе ў вас будзе чыстае.
42 Але бяда вам, фарысэі! бо вы даіце дзесяціну зь мяты, руты і ўсялякага зельля, але абмінаеце суд а любоў Божую; гэта належыла рабіць, і гэнага не пакідаць.
43 Бяда вам, фарысэі! бо вы любіце першыя месцы ў бажніцах і здарованьні на таргох.
44 Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі! бо вы, як грабы нявідомыя, і людзі ходзяць над імі, ня ведаючы гэтага».
45 Тады адзін із праўнікаў, адказуючы, казаў Яму: «Вучыцелю! гэта кажучы, Ты й нас зьневажаеш».
46 I Ён сказаў: «I вам, праўнікі, бяда, бо вы цяжарыце людзёЎ цяжарамі нявыноснымі, а самы адным палцам сваім не датыкаецеся да цяжараў.
47 Бяда вам! бо вы будуеце помнікі прарокам, а айцове вашы забілі іх.
48 Дьік вы сьветчыце, што пацьвярджаеце ўчынкі айцоў вашых, бо яны запраўды забілі іх, а вы будуеце ім помнікі.
49 Затым і Мудрасьць Божая сказала: ,Я пашлю ім прарокаў а апосталаў, і зь іх заб'юць, і будуць перасьледаваць;'
50 Каб кроў усіх прарокаў, разьлітая ад закладзінаў сьвету, была спагнана з гэтага роду,
51 Ад крыві Авеля аж да крыві Захары, што загінуў памеж аброчніку й Дому. Запраўды кажу вам, яна будзе спагнана з роду гэтага.
52 Бяда вам праўнікі! бо вы ўзялі ключы веды; самы ня ўвыйшлі і ўходзячым пераказілі».
53 Як Ён гукаў ім гэта, кніжнікі а фарысэі пачалі надта націскаць на Яго, каб прысіліць Яго гукаць шмат праз што,
54 Цікуючы на Яго і імкнучыся схапіць што-лень із вуснаў Ягоных, каб магчы абвінаваць Яго.

Евангеля подле сьвятога Лукі, 11 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.