Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 12 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Прымеж таго, як зьберліся тысячы груду, ажно ціснулі адны адных, Ён пачаў казаць найперш вучанікам Сваім: «Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае, каторая ё двудушнасьць.
2 Бо няма нічога закрытага, што не адкрылася б, і тайнага, чаго не даведаліся б.
3 Затым тое, што вы гукалі ў цямноце, пачуюць у сьвятліні; і што шапталі ў пакоях, будзе агалошана на стрэхах.
4 «І кажу вам, прыяцелям Сваім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а потым ня маюць нічога балей зрабіць.
5 Але скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, па забіцьцю, мае ўладу укінуць у пеклу; але, кажу вам, таго бойцеся.
6 «Ці ня пяць вераб'ёў прадаюць за два пенязі? і ні водзін ізь іх не забыты ў Бога.
7 А нават валасы на галаве вашай усі палічаны. Дык ня бойцеся; вы дарожшыя за шмат вераб'ёў.
8 «Але кажу вам: хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго Сын Людзкі вызнае перад ангіламі Божымі.
9 А хто запрэцца Мяне перад людзьмі, таго адракуцца перад ангіламі Божымі.
10 I кажнаму, хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму, але хто блявузґае на Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана.
11 «I калі прывядуць вас да бажніцаў а да старцоў а да ўлады, не клапаціцеся як альбо што вам адказаць, альбо што сказаць:
12 Бо Сьвяты Дух навуча вас тае ж гадзіны, што маеце казаць».
13 I адзін із груду сказаў Яму: «Вучыцелю, скажы брату майму, каб ён падзяліў з імною спадак».
14 Але Ён сказаў яму: «Чалавеча, хто прызначыў Мяне за судзьдзю альбо за дзельніка памеж вас?»
15 I сказаў ім: «Глядзіце, сьцеражыцеся гальлівасьці, бо жыцьцё чалавечае не залежа ад дастатку нечага, каторы ён мае».
16 I сказаў ім прыпавесьць, кажучы: «Зямля аднаго багатыра дала добры ўрод.
17 I ён разважаў сам із сабою, кажучы: ,Што імне рабіць ? бо я ня маю месца, ідзе скласьці плады свае'.
18 I сказаў: ,Во, што зраблю: разбуру сьвірны свае, і пастанаўлю большыя, і там памяшчу ўрод свой а маемасьць сваю,
19 I скажу душы сваёй: душа, шмат дабра маеш складзенага на шмат год; супачывай, еж, пі, весяліся'.
20 Але Бог сказаў яму: ,Дурню, гэтае ночы душу тваю вымагуць ад цябе, дык каму дастанёцца тое, што ты прыдбаў?'.
21 Гэтак, хто зьбірае скарбы свае, але не багаты ў Богу».
22 I сказаў вучанікам Сваім: «Затым кажу вам: не клапаціцеся праз жыцьцё свае, што будзеце есьці, ані празь цела, у што адзецца.
23 Жыцьцё большае за ежу, і цела — за адзежу.
24 Паглядзіце на груганы: яны ня сеюць ані жнуць, ня маюць стопак ані сьвірнаў, і Бог жыве іх; колькі ж лепшыя вы за птушкі ?
25 I хто з вас, клапоцячыся, можа дадаць росту сабе адзін локаць ?
26 Дык калі найменшага гэтага ня можаце зрабіць, нашто клапаціцца праз засталае?
27 «Паглядзіце на лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць; але кажу вам, што Салямон у вусёй славе сваёй не адзяваўся, як адна зь іх.
28 Дык калі Бог так адзяець траву, што сядні ё на полю, а заўтра будзе ўкінена ў печ; пагатове вас, малаверныя.
29 «I ня шукайце, што будзеце есьці альбо што піць, і не клапаціцеся,
30 Бо гэтага ўсяго шукаюць народы гэтага сьвету, а ваш Айцец ведае, чаго вам надабе.
31 Але валей шукайце гаспадарства Божага, а ўсе гэта дадасца вам.
32 «Ня бойся, чародка! бо падабалася Айцу вашаму даць вам гаспадарства.
33 Прадавайце маемасьць сваю і давайце ўбожыны. Гатуйце сабе мяхі нестарэючыя, скарб на нябёсах, каторы ня гіне, ідзе злодзей ня бліжыцца ані моль ня псуець;
34 Бо йдзе скарб вашы, там і сэрца вашае будзе.
35 «Няхай сьцёгны вашы будуць падперазаныя і лянпы гаручыя:
36 I вы будзеце падобныя да людзёў, што чакаюць спадара свайго, калі ён зьвернецца зь вясельля, каб, як ён прыйдзе а пастукае, зараз адамкнуць яму.
37 Шчасьлівыя слугі тыя, каторых спадар, прышоўшы, засьпее чукавых; запраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзе іх, і, падходзячы, будзе паслугаваць ім.
38 I калі ў другую, і калі ў трэйцюю варту прыйдзе, і засьпее так — шчасьлівыя слугі тыя.
39 «I тое ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў, каторае гадзіны прыйдзе злодзей, ён ня спаў бы і не дазволіў бы падкапацца пад дом свой.
40 Затым таксама будзьце гатовы, бо Сын Людзкі прыйдзе тае гадзіны, калі ня думаеце».
41 Тады Пётра сказаў Яму: «Спадару, Ты гукаеш прыпавесьць нам, ці таксама ўсім?»
42 I Спадар сказаў: «Дык хто ё тый верны а мудры дамавер, каторага Спадар пастанавіў над чэлядзяй Сваёй, даваць дзель ежы ў пару?
43 Шчасьлівы слуга, каторага спадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы.
44 Запраўды кажу вам, што прызнача яго за загадніка над усёй маемасьцяй сваёй.
45 Але калі слуга скажа ў сэрцу сваім: ,Спадар мой позьніцца прысьці'; і пачнець біць слугаў а служэбкі, і есьці а піць а п'янчыцца,
46 То прыйдзе спадар слугі таго дня, калі ён не спадзяецца, і гадзіны, што ён ня ведае, і патнець яго, і прызнача яму дзель ізь нявернымі.
47 Слуга ж тый, што ведаў волю спадара свайго, і не прыгатаваўся ані зрабіў подле волі ягонае, будзе шмат біты.
48 А каторы ня ведаў і зрабіў гожае біцьця, будзе біты мала. Бо каму шмат дана, з таго будзе шмат вымагацца; і каму шмат паручылі, з таго балей спаганяць будуць.
49 «Агонь прышоў Я пусьціць на зямлю, і як хацеў бы, каб ён ужо загарэўся!
50 Хрыстом Я маю хрысьціцца, і як Я тамуюся, пакуль гэта зьдзеецца!
51 «Ці думаеце, што Я прышоў даць супакой на зямлі? Не, кажу вам, але баржджэй падзел.
52 Бо адгэтуль пяцёх у вадным доме будуць падзяліўшыся: тры супроці двух, і два супроці трох.
53 Будуць падзяліўшыся: айцец супроці сына, і сын супроці айца; маці супроці дачкі, і дачка супроці маці; сьвякрывя супроці нявесткі, і нявестка супроці сьвякрыві»,
54 Сказаў жа й груду: «Як вы бачыце хмару, што падыймаецца із захаду, зараз кажаце: ,Будзе лівун'; і дзеецца гэтак.
55 I як паўднявы вецер вее, кажаце: ,Будзе гарачыня'; і бывае.
56 Двудушнікі! від неба й зямлі вы ведаеце як адрозьневаць, але як гэта ё, што ня можаце адрозьневаць гэтага часу?
57 Але і чаму нават па самых сабе ня судзіце, што справядлівае ?
58 «Як ты йдзеш да старца з праціўнікам сваім, на дарозе пастарайся вывальніцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе паслугачаму, а паслугачы ня ўкінуў цябе ў вязьніцу.
59 Кажу табе: ня выйдзеш стуль, пакуль не заплаціш да апошняга пенязя.

Евангеля подле сьвятога Лукі, 12 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.