Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Егошуа | 21 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Прыйшлі начальнікі родаў Левія да Элеазара сьвятара і да Егошуа, сына Нуна, і да начальнікаў родаў пакаленьняў сыноў Ізраіля
2 ў Шыло ў зямлі Ханаан, і сказалі ім: «Праз Майсея ГОСПАД загадаў, каб дадзены былі нам гарады на пражываньне з палеткамі для ўтрыманьня жывёлы».
3 І сыны Ізраіля далі лявітам з уласнасьці сваёй, паводле загаду ГОСПАДА, гарады тыя з пашамі вакол іх.
4 І выпала жэрабя для радоў Кегата, і атрымалі сыны Аарона, сьвятара, ад пакаленьня Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў.
5 Астатнія сыны Кегата атрымалі ад пакаленьняў Эфраіма, Дана і паловы пакаленьня Манасы дзесяць гарадоў.
6 Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане.
7 Сынам Мэрары па родах іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьня Рубэна, Гада і Завулёна.
8 Сыны Ізраіля аддалі лявітам па жэрабю гарады гэтыя разам з пашамі вакол іх, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.
9 З пакаленьня сыноў Юды і з пакаленьня сыноў Сымона былі забраныя гарады, якія будуць названыя паіменна.
10 Сынам Аарона з роду Кегата, сына Левія, бо на іх выпала першае жэрабя, далі
11 Кірыят-Арбу, галоўны горад сыноў Анака, які інакш называецца Хеўрон, на гары Юды разам з навакольнымі палямі.
12 Палі аднак і вёскі яго аддалі на ўласнасьць Халеву, сыну Ефунны.
13 Сынам Аарона сьвятара далі горад прыбежышча для забойцаў Хеўрон разам з пашамі ягонымі, Лібну разам з пашамі ейнымі,
14 Яттыр з пашамі ягонымі, і Эштэмоа з пашамі ягонымі,
15 Халён і пашы ягоныя, Дэбір і пашы ягоныя,
16 Аін, Юту і Бэт-Шамэш з навакольнымі пашамі — дзевяць гарадоў ад двух гэтых пакаленьняў.
17 Ад пакаленьня Бэн’яміна [далі] Гібэон з пашамі ягонымі, Гебу з пашамі ейнымі,
18 Анатот і Альмон з пашамі іхнімі — чатыры гарады.
19 Усіх разам гарадоў для сыноў Аарона, сьвятара, — трынаццаць разам з пашамі іхнімі.
20 Родам сыноў Кегата, лявітам, астатнім сынам Кегата, выпалі жэрабям гарады ад пакаленьня Эфраіма.
21 З пакаленьня Эфраіма [далі] горад прыбежышча для забойцаў Сыхем з навакольнымі пашамі на гары Эфраіма, і Гезэр з пашамі ягонымі,
22 Кібцаім з пашамі ягонымі, Бэт-Харон з пашамі ягонымі — чатыры гарады.
23 Таксама ад пакаленьня Дана [далі] Эльтэке з пашамі ягонымі, і Гібэон з пашамі ягонымі,
24 Аялён з пашамі ягонымі, Гат-Рымон з пашамі ягонымі — чатыры гарады.
25 Ад паловы пакаленьня Манасы [далі] Таанах і Гіт-Рымон з навакольнымі пашамі — два гарады.
26 Усіх гарадоў з навакольнымі пашамі іхнімі дадзена дзесяць астатнім сынам Кегата.
27 Таксама сынам Гершона з роду Левія далі ад паловы пакаленьня Манасы горад прыбежышча для забойцаў Галян у Башане і Аштарот з навакольнымі пашамі — два гарады.
28 Ад пакаленьня Ісахара — Кішыён, Дабэрат,
29 Ярмут і Эн-Ганім з навакольнымі пашамі — чатыры гарады.
30 Ад пакаленьня Асэра — Мішэаль, Абдон,
31 Хэлькат і Рэхоб з навакольнымі пашамі — чатыры гарады.
32 Ад пакаленьня Нэфталі — горад-прыбежышча для забойцаў Кадэш у Галілеі, і Хамот-Дор, і Картан з навакольнымі пашамі — тры гарады.
33 Усіх гарадоў сыноў Гершона па родах іхніх — трынаццаць гарадоў разам з пашамі іхнімі.
34 Родам сыноў Мэрары, рэшце лявітаў, далі ад пакаленьня Завулёна Ёкнэам, Карту,
35 Дымну і Нагалял з іх пашамі — чатыры гарады.
36 Ад пакаленьня Рубэна [далі] Бэцар, Ягцу,
37 Кедэмот і Мэфгаат — чатыры гарады з навакольнымі пашамі.
38 Ад пакаленьня Гада — горад-прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе, Маханаім,
39 Хешбон і Язэр — чатыры гарады з навакольнымі пашамі.
40 Усіх гарадоў сыноў Мэрары па родах іхніх, рэшты родаў лявітаў, — дванаццаць гарадоў.
41 Дык усіх гарадоў сыноў Левія паміж сыноў Ізраіля было сорак восем, разам з пашамі іхнімі,
42 кожны горад з пашамі сваімі вакол гораду.
43 Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе ў спадчыну і абжыліся на ёй.
44 І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў іхніх не ўтрываў супраць іх, але ўсіх ворагаў скарыў ГОСПАД перад Ізраілем.
45 І ні адно слова добрае, якое сказаў ГОСПАД дому Ізраіля, не было пустым, але ўсё споўнілася.

Кніга Егошуа, 21 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.