Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Егошуа | 16 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Жэрабям выпала спадчына сынам Язэпа па ўсходнім баку Ярдану насупраць Ерыхону; праз пустыню ішла мяжа ад Ерыхону па гарах да Бэтэлю.
2 А ад Бэтэлю мяжа ішла да Люзу і праходзіла праз зямлю Аркейцаў, што жывуць у Атароце,
3 далей зыходзіла на захадзе да мяжы Яфлетцаў, і аж да мяжы ніжняга Бэт-Харону і да Гезэру, і спынялася каля Вялікага Мора.
4 Такую спадчыну мелі сыны Язэпа: Манаса і Эфраім.
5 Мяжа сыноў Эфраіма па родах іхніх была такая: мяжой іх паселасьці на ўсходзе быў Атарот-Адар аж да верхняга Бэт-Харону.
6 Затым мяжа цягнулася аж да мора. Ад Міхмэтату на поўначы паварочвала мяжа на ўсход праз Танат-Шыле і цягнулася далей на ўсход да Янааху.
7 З Янааху зыходзіла да Атароту і Наары, праходзіла каля Ерыхону і спынялася каля Ярдану.
8 З Тапуаху ішла мяжа на захад да ручая Кана і даходзіла да мора. Такая была спадчына пакаленьня Эфраіма па родах іхніх.
9 Апрача гэтага сыны Эфраіма мелі паасобныя гарады пасярод спадчыны сыноў Манасы, усе гэтыя гарады з навакольнымі вёскамі.
10 Але Эфраімцы ня выгналі Хананейцаў, якія жылі ў Гезэры. І Хананейцы жывуць сярод Эфраіма да сёньняшняга дня як прыгонныя.

Кніга Егошуа, 16 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.