Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Егошуа | 20 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Вось што сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Паведамі сынам Ізраіля і скажы ім:
2 “Выдзяліце сабе гарады прыбежышча, пра якія Я гаварыў вам праз Майсея,
3 каб уцякаў у іх той, хто забіў чалавека ня хочучы, праз памылку, і хоча пазьбегнуць гневу мсьціўцы за кроў.
4 Калі ён ўцячэ ў адзін з такіх гарадоў, няхай стане перад брамай гораду і вытлумачыць старшыням гораду таго справу сваю. Пасьля гэтага прымуць яго і дадуць яму месца на жыцьцё.
5 Калі б мсьціўца за кроў гнаўся за ім, не аддадуць яго ў рукі ягоныя, бо ён ня хочучы забіў бліжняга свайго, і ня меў да яго нянавісьці ані ўчора, ані пазаўчора.
6 І будзе ён жыць у горадзе тым, пакуль ня стане перад судом супольнасьці, выясьняючы прычыну здарэньня, ды пакуль на памрэ першасьвятар, які будзе ў тыя дні. Тады забойца вернецца ў горад свой, у дом свой, з якога быў уцёкшы”».
7 З гэтай мэтай вызначылі Кадэш у Галілеі на гары Нэфталі, Сыхем на гары Эфраіма, Кірыят-Арбу або Хеўрон на гары Юды.
8 З другога боку Ярдану, на ўсход ад Ерыхону, вызначана Бэцэр у пустыні, на раўніне пакаленьня Рубэна, Рамот у Гілеадзе, з пакаленьня Гада, і Галян у Башане, з пакаленьня Манасы.
9 Такія вось гарады былі выбраныя для ўсіх сыноў Ізраіля і для чужынца, які жыве сярод іх, каб мог уцячы туды кожны, хто ня хочучы заб’е чалавека, каб ня быў пакараны сьмерцю ад рукі мсьціўцы за кроў, пакуль ня стане перад народам выясьніць прычыну здарэньня.

Кніга Егошуа, 20 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.