Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Егошуа | 5 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Калі ўсе валадары Амарэйцаў, якія жылі за Ярданам на захад, ды ўсе валадары Ханаану, якія жылі ўздоўж мора, пачулі, што ГОСПАД высушыў воды Ярдану перад сынамі Ізраіля, аж пакуль яны пераправіліся, дык аслабела ў іх сэрца і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраіля.
2 У той час сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Зрабі сабе нажы каменныя і абрэж сыноў Ізраіля другі раз».
3 І зрабіў ён нажы каменныя, і абрэзаў сыноў Ізраіля на ўзгорку Аралёт.
4 Такая вось прычына другога абразаньня: увесь народ, які выйшаў з Эгіпту, мужчынскага роду, усе ваяры памерлі, вандруючы па пустыні,
5 а яны ўсе былі абрэзаны. Народ жа, які нарадзіўся ў пустыні, ня быў абрэзаны.
6 Сорак гадоў блукалі сыны Ізраіля па пустыні, пакуль не загінулі ўсе ваяры, людзі, якія выйшлі з Эгіпту, якія ня чулі голасу ГОСПАДА і якім Ён запрысяг, што не пакажа ім зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.
7 Сыны вось іхнія, якія сталі на месца бацькоў, былі абрэзаны Егошуам, бо яны пасьля нараджэньня свайго не былі абрэзаны, і ніхто іх у дарозе не абразаў.
8 Калі ўжо ўсе былі абрэзаны, заставаліся ў тым самым месцы табарам, пакуль не паздаравелі.
9 І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня зьняў Я з вас ганьбу Эгіпецкую». Таму названа было тое месца Гільгал і ператрывала [назва гэтая] да сёньняшняга дня.
10 І заставаліся сыны Ізраіля ў Гільгале, і ў чатырнаццаты дзень месяца сьвяткавалі Пасху вечарам на раўнінах Ерыхонскіх.
11 А на другі дзень Пасхі елі плады той зямлі, праснакі і зерне пражанае.
12 Манна спынілася ад другога дня, калі пачалі есьці плады той зямлі. І ня елі ўжо манны сыны Ізраіля, а харчаваліся ў той год пладамі зямлі Ханаан.
13 Калі Егошуа быў на полі каля гораду Ерыхону, падняў вочы і ўбачыў мужа, што стаяў насупраць яго і трымаў аголены меч. І падыйшоў Егошуа да яго і спытаўся: «Ці на нашым баку ты, ці на баку ворагаў нашых?»
14 Ён адказаў: «Не. Я — правадыр войска ГОСПАДА, і вось Я прыйшоў». Тады Егошуа ўпаў вобліч, і пакланіўся яму, і сказаў яму: «Што скажа Госпад слузе Свайму?»
15 Князь войска ГОСПАДА сказаў Егошуа: «Здымі сандалы з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, — сьвятое». Егошуа зрабіў, як яму было загадана.

Кніга Егошуа, 5 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.