Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I адказаў Еліфаз Феманянін, і сказаў:
2 «Ціж можа чалавек быць карысны Богу? Пэўне мудры карысны сабе самому.
3 Што за прыемнасьць Усемагучаму, калі ты справядлівы, альбо ці ё карысьць, што ты дзяржыш дарогі свае беззаганнымі?
4 Ці із страху цябе Ён гане цябе і ўходзе на суд із табою?
5 Хіба нягоднасьць твая вялікая, і намяш канца бяспраўю твайму.
6 Ты браў заклады ад брата свайго ні зашта, і адзецьце ў голых ты здыймаў.
7 Усьмягламу не падаваў вады напіцца й галоднаму адмаўляў хлеба;
8 А чалавеку плячыстаму — яму зямля, і важны жывець на ёй.
9 Удовы ты адпушчаў з пустымі рукамі, і плячукі сіротаў мяжджуліў.
10 Затое сілы навокал цябе, і спалохае цябе жах неўспадзеўкі.
11 Або цемнь, што ты ня бачыш, і паводка пакрывае цябе.
12 Ці ня высака на нябёсах Бог? Бачыш найвышшыя гвезды, як яны высака!
13 Затым ты кажаш: “Што ведае Бог? можа Ён судзіць пераз глыбокую цемнь?
14 Таўстыя булакі закрываюць Яго, так што Ён ня бача, а ходзе па скляпеньню нябёсным”.
15 Нягож ты дзяржышся вечнага гасьцінца, па каторым людзі несправядлівыя йшлі?
16 Яны былі адцяты без пары, іхны под падмыла рака,
17 Каторыя казалі Богу: “Адвярніся ад нас” і “Што можа Ўсемагучы зрабіць нам?”
18 А Ён паўніў дамы іхныя дабром. Але рада нягодных далёка ад мяне.
19 Бачылі справядлівыя й цешыліся, нявінны насьміхаўся зь іх:
20 “Ці не адцяты праціўнікі нашы, і пакіненае імі пажэрла цяпло?”
21 Пазнаёмся ж ізь Ім і будзеш у супакою, ад гэтага прыйдзе да цябе дабро.
22 Вазьмі ж із вуснаў Ягоных права і палажы словы Ягоныя ў сэрца свае.
23 Калі ты зьвернешся да Ўсемагучага, то будзеш збудаваны, калі аддаліш несправядлівасьць ад будану свайго.
24 І паложыш скарб у пыл і золата офірскае памеж скалаў цуркоў.
25 I будзе Ўсемагучы скарбам тваім і срэбрам дарагім табе;
26 Тады ты пацешышся ў Усемагучым і ўзьнімеш від свой да Бога.
27 Ты ўчыніш маленьне да Яго, і Ён пачуе цябе, і ты споўніш абятніцы свае.
28 Ты пастановіш пастаноў, і ён станецца, на дарогах тваіх зазіхціць сьвятло.
29 Як яны паніжацца, то Ты скажаш: “Узвышчася!” Паніклага ачыма Ён спасае.
30 Ён вывальняе нявіннага; Ты будзеш вывальнены чысьцінёю рук сваіх».

Кніга Ёвава, 22 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.