Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Чаму не схаваны ад Усемагучага часы, і знаючыя Яго ня бачаць дзён Ягоных?
2 Межы перасуваюць, глабаюць стады, і пасьвяць.
3 У сіротаў выводзяць асла, у ўдавы бяруць у заставу вала.
4 Бедных сьхінаюць з дарогі, разам хаваюцца бедныя зямлі.
5 Вось, дзікія на пустыні, яны выходзяць на работу сваю рана нараніцы, на здабытак, пустыня яму — еміна дзяцюком ягоным.
6 Жнуць яны на полю не сваім і зьбіраюць віно ў нягоднага.
7 Голыя начуюць без адзецьця і ня маюць накрыцьця ў сьцюжы;
8 Ад гаравое мыглы мокнуць і, бяз прытулішча, абыймаюць скалу.
9 Ад грудзёў адрываюць сірату і з убогага бяруць заклад;
10 Ходзяць голыя, без адзецьця, і галодныя носяць снапы;
11 Памеж сьцен выціскаюць аліву, таўкуць у таўчэльнях, але сьмягнуць.
12 У месьце людзі стогнуць, і душа забіваных галосе, і Бог не забараняе гэтае дурноты.
13 Яны былі меж бунтаўнікоў сьвятла, не пазналі дарогаў Ягоных, і не заставаліся на сьцежках Ягоных.
14 Із золкам устаець убіўца, забівае беднага а ўбогага, а ночы бывае злодзеям.
15 I вока чужаложніка жджэць зьмярканьня, кажучы: “Хай вока не абача мяне”, — таемным робе від свой.
16 У цямноце падкопуюцца пад дамы, што ўдзень яны зазначылі сабе; ня знаюць сьвятла.
17 Бо ім усім разам раніца — сьмяротны сьцень, бо яны пазнаюць жахі сьмяротнага сьценю.
18 Лягкі ён на зьверху вады; праклятая дзель ягоная на зямлі; і не зварачае ён на дарогу гародаў вінных.
19 Сухмень а гарачыня забіраюць сьнежныя воды; гэтак шэоль тых, што грашылі.
20 Забудзецца яго ўлоньне; хай ласуецца ім чарвяк; наперад яго ня ўспомняць, і несправядлівасьць будзе зломлена, як дзерва.
21 Зьядаюць бязьдзетную, каб не радзіла, і ўдаве ня робяць добра.
22 Ён цягне таксама дужога сілаю сваёю; ён устаець, і ніхто ня пэўны жыцьця.
23 Ён дасьць ім бясьпечнасьць, і яны апіраюцца, і вочы Ягоныя — на дарогах іхных.
24 Узьняліся троху, — і няма іх; павалены, як усе іншае, іх зьбіраюць і, як вярхі каласоў, сьцінаюць.
25 А калі ня так? Хто імне давядзець ману і ў нішто аберне мову маю?»

Кніга Ёвава, 24 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.