Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Гукай; ці ёсьць адказуючы табе? і да каго ізь сьвятых ты зьвернешся?
2 Пэўне злосьць забівае дурнога, і завідасьць губе няцямлівага.
3 Я бачыў дурнога, што пусьціў карэньне, і неўспадзеўкі пракляў гасподу ягоную.
4 Далёкія сынове ягоныя ад спасеньня, і зьбітыя ў браме, і няма ратуючага.
5 Жніво ягонае галодны зьядае, і зь церня выбірае яго, і ўсьмяглы жадае багацьця ягонага;
6 Бо ня з пылу выходзе бяспраўе, і не ізь зямлі пушчае пагоны мука;
7 Бо чалавек родзіцца на муку, як іскры, ляцець у выш.
8 А я зьвярнуўся б да Бога, і Богу аддаў бы справу сваю,
9 Каторы чыне рэчы вялікія, няўскуманыя, чудоўныя бязь ліку;
10 Даець дождж на відзеньне зямлі, і пасылае воды на відзеньне палёў;
11 Станове на вышыню тых, што нізка, і гаротных падымае да спасеньня.
12 Ён разбурае думкі хітрых, так што рукі іхныя не выпаўняюць прадпрыемства.
13 Ён лове мудрых у іх собскай хітрыні і рады самадыйнікаў чыне пустымі:
14 Удзень сустракаюць цемнь і, бы ночы, ходзяць вошчупкам серадня.
15 Ён выбаўляе ад мяча, ад вуснаў іхных і беднага — ад рукі дужога.
16 I бывае беднаму надзея, і несправядлівасьць зачыняе вусны свае.
17 Вось, шчасьлівы чалавек, каторага зыра Бог; затым караньням Усемагучага ня грэбуй;
18 Бо Ён ране, Ён і завязуе; Ён б’ець, ягоныя ж рукі й лечаць.
19 Із шасьцёх бедаў Ён вывальне цябе, у сёмай не даткнецца да цябе ліха.
20 У галадоў выбаве цябе ад сьмерці й на вайне ад рукі мяча.
21 Ад пугі языка ты схаваешся і не зьлякаешся спустошаньня, як яно прыйдзе.
22 Із спустошаньня а з галадові пасьмяешся і зьвяроў земных не зьлякаешся;
23 Бо з каменьням палявым змова ў цябе, і зьвяры палявыя ў згодзе з табою.
24 I даведаешся, што будан твой у бясьпечнасьці, і перагледзіш сялібу сваю, і не абмылішся.
25 I даведаешся, што шмат насеньня твайго, і патомкаў тваіх, як травы земнае.
26 Зыйдзеш да гробу ў глыбокай старасьці, як зыходзе стог збожжа ўпару.
27 Во гэта мы скумалі; гэта так; паслухай гэтага і ведай сабе».

Кніга Ёвава, 5 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.