Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэля | 5 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 А Філістынцы ўзялі Каўчэг Божы і занесьлі яго з Эбэн-Гаэзэру ў Ашдод.
2 І ўзялі Філістынцы Каўчэг Божы, і занесьлі яго ў сьвятыню Дагона, і паставілі яго каля Дагона.
3 Калі на другі дзень Ашдодцы ўсталі рана, вось, Дагон ляжаў вобліч на зямлі перад Каўчэгам Божым. І паднялі яны Дагона, і паставілі на месца сваё.
4 На другі дзень, рана ўстаўшы, знайшлі, што Дагон зноў ляжыць тварам свайм на зямлі перад Каўчэгам ГОСПАДА, а галава Дагона і дзьве далоні рук ягоных адсечаныя ляжаць на парозе, і толькі тулава Дагона засталося пры ім.
5 Таму вось сьвятары Дагона ды ўсе, хто ўваходзіць у сьвятыню ягоную, не ступаюць на парог Дагона ў Ашдодзе па сёньняшні дзень.
6 І рука ГОСПАДА зацяжыла над жыхарамі Ашдоду, і напалохала іх, і пакараў Ён балячкамі як Ашдод, так і ваколіцы ягоныя.
7 І людзі Ашдоду, бачачы такую кару, казалі: «Няхай не застаецца Каўчэг Божы ў нас, бо зацяжыла рука Ягоная на нас і на Дагоне, богу нашым».
8 І праз пасланцоў сабралі яны ўсіх валадароў Філістынскіх, пытаючыся: «Што маем зрабіць з Каўчэгам Бога Ізраіля?” Усе адказалі: “Трэба Каўчэг Божы перанесьці ў Гат». І перанесьлі яны Каўчэг Бога Ізраіля.
9 Калі перанесьлі яго, зацяжыла рука ГОСПАДА над горадам, і страх надта вялікі, і ўдарыў ГОСПАД жыхароў гораду ад малога да вялікага; і зьявіліся на іх балячкі.
10 B адаслалі яны Каўчэг Божы ў Экрон. Калі прыбыў Каўчэг Божы ў Экрон, паднялі крык Экронцы, кажучы: «Вы прынесьлі да нас Каўчэг Бога Ізраіля, каб выгубіць нас і народ наш!»
11 І праз пасланцоў сабралі яны ўсіх валадароў Філістынскіх, і сказалі: «Адашліце Каўчэг Бога Ізраіля, няхай вяртаецца ён на месца сваё і няхай не забівае нас і народ наш». Бо апанаваў страх сьмерці ўвесь горад і надта цяжкая стала рука Божая.
12 Людзі, якія не паўміралі, былі пакрытыя гузамі, і лямант у горадзе падымаўся ў неба.

Першая кніга Самуэля, 5 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.