Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 14 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 У тым часе тэтрах Гірад пачуў ведамкі празь Ісуса.
2 I сказаў служцом сваім: «Гэта Яан Хрысьціцель; ён ускрэс ізь мертвых і затым магучыя ўчынкі дзеюцца Ім.
3 Бо Гірад няў Яана, зьвязаў яго й пасадзіў у вязьніцу за Гіродыяду, жонку Піліпаву, брата свайго;
4 Бо Яан казаў яму: «Ня маеш права ты мець яе».
5 I хацеў забіць яго, але баяўся гурбы, бо мелі яго за прароку.
6 На ўгодкі радзінаў Гірадавых, дачка Гіродыяды скакала сярод іх і ўпадабаў яе Гірад.
7 Затым ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна папросе.
8 А яна, падвучаная маткаю сваёй, сказала: «Дай імне тут на талерцы галаву Яана Хрысьціцеля».
9 I засмуціўся кароль; але, дзеля прысягі і ўзьляжачых ізь ім, расказаў ёй даць.
10 I паслаў, і сьцялі галаву Яана ў вязьніцы,
11 I прынесьлі галаву ягоную на талерцы, і далі дзеўцы, а яна занесла яе маці сваёй.
12 Вучанікі ж ягоныя, прыступіўшы, ўзялі цела і пахавалі яго; і пайшлі, наказалі Ісусу.
13 Ісус, пачуўшы, адплыў стуль стругам адзін на пустыннае месца; а груды, пачуўшы праз гэта, пайшлі за Ім ізь мест пехатой.
14 I, вышаўшы, Ісус абачыў чысьлены груд людзёў, і зжаліўся над імі, і ўздаравіў хворых іхных.
15 А як настаў вечар, прыступіліся да Яго вучанікі Ягоныя, кажучы: «Пустыня тутака, дый час ужо позны, адпусьці груды, каб яны пайшлі да сёлаў і купілі сабе ежы».
16 Але Ісус сказаў ім: «Ня надабе ім ісьці; вы дайце ім есьці».
17 Яны ж кажуць Яму: «Мы ня маем нічога, апрача пяцёх букаткаў і дзьвюх рыбаў».
18 Ён сказаў: «Прынясіце іх Імне сюды».
19 і расказаў грудом сесьці на траву, і, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, глянуў на неба, дабраславіў і, паламіўшы, даў букаткі вучанікам, а вучанікі — грудом.
20 I елі ўсі, і пад'елі; і набралі засталых кавалкаў двананцаць кашоў поўных.
21 А тых, што елі, было каля пяцёх тысячаў чалавекаў, апрача жанок а дзяцей.
22 I зараз прысіліў Ісус вучанікаў сваіх увыйсьці ў струг і пераплысьці ўперад за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьце груды.
23 I адпусьціўшы груды, Ён узышоў на гару памаліцца на адзіноце; і ўвечары заставаўся там адзін.
24 А струг пасярод мора быў кіданы хвалямі, бо вецер быў праціўны.
25 Чацьвертае варты ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па мору.
26 I вучанікі, бачачы Яго йдучага па мору, спалохаліся й сказалі: «Гэта здань»; і із страху закрычэлі.
27 Але Ісус якга загукаў да іх, кажучы: «Асьмельцеся; гэта Я, не палохайцеся».
28 I, адказуючы Яму, Пётра сказаў: «Спадару, калі гэта Ты, раскажы імне прайсьці да Цябе па вадзе».
29 Ён сказаў: «Ідзі». I, зышоўшы із струга, Пётра пайшоў па вадзе і падышоў да Ісуса;
30 Але, бачачы вялікі вецер, спалохаўся і, пачаўшы тапіцца закрычэў, кажучы: «Спадару! ратуй мяне».
31 Ісус якга выцягнуў руку, ухапіў яго й кажа яму: «Малаверны, чаму ты суміўся?»
32 I як увыйшлі яны ў струг, вецер сьціх.
33 Былыя ў струзе падышлі, пакланіліся Яму й сказалі: «Запраўды Ты Сын Божы».
34 I, пераплыўшы, прыбылі да зямлі Ґенісарэцкае.
35 I як людзі таго месца добра пазналі Яго, яны паслалі да ўсяе зямлі навокал, і прынесьлі да Яго ўсіх хворых,
36 I прасілі Яго, каб толькі даткнуцца да кутаса адзецьця Ягонага; і тыя, што даткнуліся, былі сусім уздароўлены.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 14 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.