Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 уступіўшы ў струг, пераплыў і прышоў да места Свайго.
2 I вось, прынесьлі да Яго хворага паляржаванага, на пасьцелі ляжачага. I Ісус, бачачы веру іхную, сказаў паляржаванаму: «Асьмелься, дзяцё! дараваны табе грахі твае».
3 I, вось, некатрыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе: «Гэты блявузґае».
4 А Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў: «Чаму думаеце благое ў сэрцах сваіх?
5 Во што лягчэй сказаць: ‘Дараваны табе грахі’, ці сказаць: ‘Устань а йдзі’?
6 Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі» (тады кажа да паляржаванага): «Устань, вазьмі пасьцелю сваю і йдзі да дому свайго».
7 I ён устаў, і пайшоў да дому свайго.
8 I як груды бачылі гэта, палохаліся й хвалілі Бога, Каторы даў такую моц людзём.
9 I як Ісус адыходзіў адгэнуль, Ён абачыў чалавека, ля збору мыта седзячага, званага Мацьвеям, і сказаў яму: «Ідзі за Імною». I ён устаў а пайшоў за Ім.
10 I сталася, як Ісус узьляжаў за сталом у доме, і вось, шмат мытнікаў а грэшнікаў, прышоўшы, узьляжалі зь Ісусам а з вучанікамі Ягонымі.
11 I як фарысэі абачылі гэта, яны сказалі вучанікам Ягоным: «Чаму есьць Вучыцель ваш із мытнікамі а грэшнікамі?»
12 Ісус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя.
13 Пайдзіце ж і наўчыцеся ж, што знача: ‘міласэрдзя хачу, а не аброку’? бо Я прышоў прыгукаць не справядлівых, але грэшнікаў да каяты».
14 Тады дабліжыліся да Яго вучанікі Яанавы, кажучы: «Чаму мы а фарысэі постуем часта, а вучанікі Твае ня постуюць?».
15 I сказаў ім Ісус: «Ці могуць смуціцца сынове вясельнага палацу, пакуль ізь імі малады? Але настануць дні, калі адыймуць у іх маладога, і тады будуць поставаць.
16 I ніхто да старога адзецьця не прышывае лапіка зь няваленага сукна, бо нова прышытае сьцягнецца, і дзірка будзе горшая.
17 I не наліваюць віна маладога ў скураныя мяхі старыя, бо мяхі парвуцца, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але наліваюць віно маладое ў мяхі новыя, і захаваецца адно й другое.
18 Як Ён казаў гэта ім, вось, нейкі старац прышоў і пакланіўся Яму, кажучы: «Дачка мая кагадзе памерла, але прыйдзі і ўзлажы руку Сваю на яе, і яна ажывець».
19 I, устаўшы, Ісус пайшоў за ім, і вучанікі Ягоныя.
20 I вось, жонка, двананцаць год хворая на крывацеч, дабліжылася адзаду і даткнулася да кутаса адзецьця Ягонага;
21 Бо яна казала сама сабе: «Калі адно даткнуся да адзецьця Ягонага, ачуняю».
22 Ісус жа, абярнуўшыся й абачыўшы яе, сказаў: «Асьмелься, дачка, вера твая ўздаравіла цябе». I жонка з тае гадзіны была ўздароўлена.
23 I як прышоў Ісус да дому старцовага і абачыў грыцоў на жалейцы а галасуючы люд,
24 Сказаў: «Адыйдзіце, бо дзеўка не памерла, але сьпіць». I сьміяліся зь Яго.
25 Але як груд вывялі, Ён, увыйшоўшы, узяў яе за руку, і дзеўка паднялася.
26 I разыйшліся галасы праз гэта па ўсей зямлі тэй.
27 Як Ісус ішоў стуль, за Ім ішло двух нявісных, крычачы а кажучы: «Сыну Давідаў, зьмілуйся над намі!».
28 А як Ён прышоў да дому, нявісныя дабліжыліся да Яго. I кажа ім Ісус: «Ці верыце, што Я магу гэта зрабіць?» Яны кажуць Яму: «Але, Спадару!».
29 Тады Ён даткнуўся да ачоў іхных і сказаў: «Подле веры вашае няхай станецца вам».
30 I адчыніліся вочы іхныя. I Ісус стродка сказаў ім: «Глядзіце, каб ніхто не даведаўся».
31 А яны, вышаўшы, разгаласілі празь Яго па ўсей зямлі тэй.
32 Як жа тыя выходзілі, то прывялі да Яго немага, апанаванага нячысьцікам.
33 I, як нячысьцік быў выгнаны, немы пачаў гукаць. I груды, дзівуючыся, гукалі: «Ніколі ня было такое зьявы ў Ізраелю».
34 А фарысэі гукалі: «Ён выганяе нячысьцікаў моцаю князя нячысьцікаў».
35 I хадзіў Ісус па ўсіх местах а сёлах, вучачы ў бажніцах іхных, абяшчаючы Евангелю гаспадарства і ўздараўляючы ўсялякую хваробу а ўсялякае няўздоленьне памеж люду.
36 Бачачы груды, Ён зжаліўся над імі, што яны былі высіленыя а расьцярушаныя, як авечкі, пастыра ня маючыя.
37 Тады кажа Ён вучанікам Сваім: «Жніва запраўды шмат, але работнікаў мала;
38 Дык маліце Спадара жніва, каб высунуў работнікаў на жніво Свае».

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 9 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.