Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 21 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I як дабліжыліся да Ерузаліму, і прышлі да Віффаґі, у кірунку гары Аліўнае, тады Ісус паслаў двух вучанікаў,
2 Кажучы ім: «Пайдзіце да сяла, што проста перад вамі; і зараз знойдзеце асьліцу прывязаную і асьлянё зь ею; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне.
3 I калі хто скажа вам што-лень, скажыце: ‘Спадар патрабуе іх’, і як стой пашлець іх».
4 А сталася гэта, каб спаўнілася сказанае прарокам, каторы кажа:
5 «Скажыце дачцэ Сыёнскай: гля, Кароль твой ідзець да цябе, лагодны й сеўшы на асьліцы а на асьляняці, сыну пад ігом будучай».
6 Вучанікі пайшлі й зрабілі так, як расказаў ім Ісус:
7 Прывялі асьліцу а асьлянё, і паклалі на іх адзецьці свае, і Ён сеў на іх.
8 I бальшыня груду слала адзецьці свае на дарозе, а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і слалі на дарозе.
9 А груды, што йшлі сьпераду й адзаду за Ім, гукалі: «Госанна Сыну Давідаваму! Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова! Гасанна ў вышах!»
10 I як уступіў Ён у Ерузалім, усе места ўзрушылася, кажучы: «Хто гэта?»
11 I груд казаў: «Гэта прарока Ісус із Назарэту Ґалілейскага».
12 I ўвыйшоў Ісус у сьвятьгаю, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і сталы пенезяменаў абярнуў, і ўслоны прадаўнікоў галубоў.
13 I кажа ім: «Напісана: ‘Дом Мой домам малітвы будзе названы’, вы ж яго робіце пячораю грабежнікаў».
14 I дабліжыліся да Яго ў сьвятыні нявісныя а кульгавыя, і Ён уздаравіў іх.
15 Найвышшыя сьвятары а кніжнікі, абачыўшы чудосы, што Ён учыніў, і дзеці каторыя гукалі ў сьвятыні й казалі: «Госанна Сыну Давідаваму!» абурыліся.
16 I сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» Ісус жа кажа ім: «Але! хіба вы ніколі ня чыталі: ‘З вуснаў дзяцей а сыноў Ты ўладзіў хвалу’».
17 I, пакінуўшы іх, вышаў вонкі зь места да Віфані, і пераначаваў там.
18 Нараніцы ж, ідучы да места, запрагнуў.
19 I абачыўшы ля дарогі адну фіґу, падышоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача адных лістоў, кажа ёй: «Хай і наперад ня будзе ад цябе плоду на векі!» I фіґа якга ссохла.
20 Абачыўшы гэта, вучанікі дзіваваліся, кажучы: «Як гэта якга ссохла фіґа ?»
21 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: «Запраўды кажу вам: калі будзеце мець веру і не суміцеся, ня толькі зробіце тое, што зь фіґаю, але калі й гары гэтай скажаце: ‘Падыйміся й кінься ў мора’, — будзе;
22 I ўсе, чаго папросіце ў малітве, верачы, адзяржыце».
23 I як прышоў Ён да сьвятыні й вучыў, дабліжыліся да Яго найвышшыя сьвятары а старцы народу і сказалі: «Якой уладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў гэтую ўладу?»
24 Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Папытаюся й Я ў вас праз адно; калі праз тое скажаце Імне, то й Я вам скажу, якой уладаю гэта раблю.
25 Хрэст Яанаў скуль быў: зь нябёсаў ці ад людзёў?» Яны ж разважалі мяжсобку: «Калі скажам: ‘Зь нябёсаў’, то Ён скажа: ‘Чаму вы не паверылі яму?’
26 А калі сказаць: ‘Ад людзёў’, — баімся груду, бо ўсі ўважаюць Яана за прароку».
27 I, адказуючы Ісусу, яны сказалі: «Ня ведаем». Сказаў ім і Ён: «I Я вам не скажу, якой уладаю гэта раблю.
28 «А як вам здаецца? Якісь чалавек меў двое дзяцей; і ён, прыступіўшы да першага, сказаў: ‘Дзяцё! пайдзі, сядні рабі на вінішчу маім’.
29 Але яно, адказуючы, сказала: ‘Не хачу’; а потым, пакаяўшыся, пайшло.
30 I падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Гэта, адказуючы, сказала: ‘Іду, спадару’; і не пайшло.
31 Каторае з дваіх спаўніла волю айцову?» Кажуць Яму: «Першае». Ісус кажа ім: «Запраўды кажу вам, што мытнікі а бязулі йдуць сьпераду вас да гаспадарства Божага.
32 Бо прышоў да вас Яан дарогаю справядлівасьці, і вы не паверылі яму; але мытнікі а бязулі паверылі яму; вы ж, і бачыўшы гэта, не пакаяліся потым, каб паверыць яму.
33 «Паслухайце другую прыпавесьць. Быў адзін гаспадар дамовы, каторы засадзіў вінішча, агарадзіў яго навокал і выкапаў таўчэльню, пастанавіў вежу і, паручыўшы яго вінаром, адышоў.
34 I як дабліжыўся час пладоў, ён паслаў служцоў сваіх да вінароў узяць плады свае.
35 Вінары, схаліўшы служцоў ягоных, аднаго набілі, другога забілі а іншага ўкаменавалі.
36 Ізноў паслаў ён іншых служцоў, балей за першых; і яны зрабілі ім тое самае.
37 Наапошку, паслаў ён ім сына свайго, кажучы: ‘Будуць мець павагу да сына майго’.
38 Але вінары, абачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: ‘Гэта спадкаемца; пайдзіма, забіма яго, і нам спадзець спадак’.
39 I, узяўшы яго, выкінулі зь вінішча й забілі,
40 Дык, як гаспадар вінішча прыйдзе, што зробе ён гэным вінаром?»
41 Кажуць яму: «Ён неміласьціўна выгубе гэных нягоднікаў, а вінішча сваё паруча іншым вінаром, што будуць плады аддаваць яму ўпару».
42 Ісус кажа ім: «Хіба вы ніколі ня чыталі ў Пісьме: ‘Камень, што адкінулі будаўнічыя, тый самы стаў галавою вугла; ад Спадара гэта, і дзіўна ў вачох нашых’?
43 Дык кажу вам: гаспадарства Божае будзе аднята ў вас і дана народу, плады даючаму.
44 I тыя, што зваляцца на гэты камень, разаб'юцца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле».
45 I чуўшы прыпавесьці Ягоныя, найвышшыя сьвятары а фарысэі ўцямілі, што Ён празь іх гукае,
46 I як стараліся схапіць Яго, баяліся груду, бо мелі Яго за прароку.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 21 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.