Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 12 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 У тым часе праходзіў Ісус у сыботу памеж збожжа; вучанікі Ягоныя запраглі і пачалі каласаваць а есьці.
2 Але фарысэі, згледзіўшы, сказалі Яму: «Гля, вучанікі Твае робяць, чаго не дазволена рабіць у сыботу».
3 Ён жа сказаў ім: «Хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, як запрагнуў сам і бытыя зь ім?
4 Як ён увыйшоў у дом Божы і еў хлябы Віду, каторыя не дазволена было есьці ані яму, ані былым ізь ім, а толькі адным сьвятаром?
5 Або ці ня чыталі вы ў законе, што ў сыботы сьвятарове будзеняць сыботу, адылі бязьвінныя?
6 Але кажу вам, што тут Тый, што вялікшы за сьвятыню.
7 Калі б вы ведалі, што знача: ‘міласэрдзя хачу, а не аброку’, то ня судзілі б бязьвінных;
8 Бо Сын Людзкі ё спадаром і сыботы».
9 I, адыйшоўшы стуль, увыйшоў Ён у бажніцу іхную.
10 I вось, чалавек із сухою рукою. I папыталіся ў Яго, каб абвінаваць Яго: «Ці дазволена ўздараўляць у сыботы?»
11 Ён жа сказаў ім: «Хто з вас, маючы адну авечку, калі яна ўвалілася ў яму, не дасягне яе й ня выцягне?
12 Колькі ж лепшы чалавек за авечку! Дык у сыботы дазволена рабіць дабро.
13 Тады кажа чалавеку таму: «Выцягні руку сваю»; I ён выцягнуў: і стала яна здаровая, як і другая.
14 Фарысэі ж, вышаўшы, зраджаліся на Яго, каб загубіць Яго.
15 Але Ісус, даведаўшыся, здаліўся стуль. I пайшлі за Ім чысьленыя груды, і Ён уздаравіў іх усіх.
16 I забараніў ім азнаймляць празь Яго,
17 Каб спаўнілася сказанае Ісаям прарокам, што кажа:
18 «Во, служэц Мой, Каторага Я абраў, любовы Мой, Катораму прыяе душа Мая; палажу Дух Свой на Яго, і агалосе суд народам;
19 Ня будзе сьперачацца ані галёкаць, ніхто на вуліцах не пачуе голасу Ягонага;
20 Трысьціны наломленае не даломе і лёну тлеючага ня згасе, пакуль не давядзець суду да перамогі;
21 I на імя Ягонае спадзявацца будуць народы».
22 Тады прывялі да Яго апанаванага нячысьцікам нявіснога й немага; і ўздаравіў яго, так што нявісны й немы пачаў гукаць і бачыць.
23 I зумеўся ўвесь груд, і гукаў: «Ці ня гэта Сын Давідаў?»
24 Фарысэі ж, пачуўшы, сказалі: «Ён выганяе нячысьцікаў ня накш, як вельзэвулам, князям нячысьцікаў».
25 Але Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў ім: «Кажнае гаспадарства, падзяліўшыся само супроці сябе, спусьцее; і кажнае места альбо дом, падзяліўшыся сам супроці сябе, ня ўстое.
26 I калі шайтан шайтана выганяе, то ён падзяліўшыся сам супроці сябе: як жа ўстое гаспадарства ягонае?
27 I калі Я вельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вышыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі.
28 Калі ж Я духам Божым выганяю нячысьцікаў, тады дайшло да вас гаспадарства Божае.
29 «Або, як можа хто ўвыйсьці ў дом дужасіла і паграбіць рэчы ягоныя, калі пярвей ня зьвяжа дужасіла? і тады паграбе дом ягоны.
30 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае з Імною, тый раськідае.
31 Дык кажу вам: кажны грэх а блявузґаньне будуць дараваны людзём, але блявузґаньне на Духа ня будзе даравана людзём.
32 Калі хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму; калі ж скажа на Духа Сьвятога, ня будзе даравана ані ў гэтым веку, ані ў прыйдучым.
33 «Або прызнайце дзерва за добрае і плод яго за добры; або прызнайце дзерва за папсаванае і плод яго за папсаваны; бо пазнаюць дзерва з плоду.
34 Родзе гадавы! як вы можаце гукаць добрае, будучы благімі? Бо ад паўніні сэрца гукаюць вусны.
35 Добрая людзіна з добрага скарбу выносе добрае; а благая людзіна з благога скарбу выносе благое.
36 Кажу ж вам, што за кажнае пустое слова, якое скажуць людзі, здадуць яны лічбу ў дзень судны;
37 Бо із словаў сваіх аправішся і із словаў сваіх будзеш засуджаны».
38 Тады некатрыя з кніжнікаў а фарысэяў адказалі, кажучы: «Вучыцелю! хочам ад Цябе пазнаку бачыць».
39 Але Ён, адказуючы, кажа ім: «Род благі а чужаложны шукае пазнакі, і пазнака ня дасца яму, апрача пазнакі Ёны прарокі;
40 Бо як Ёна быў у бруху кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Людзкі будзе ў сэрцу зямлі тры дні і тры ночы.
41 Нінявяне стануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся ад казані Ёнінае; а вось, тут вялікшы за Ёну.
42 Караліца паўднявая стане на суд із родам гэтым і засудзе яго, бо яна прыходзіла з канцоў зямлі паслухаць мудрасьць Салямонаву; і вось, тут вялікшы за Салямона.
43 «Калі нячысты дух выйдзе зь людзіны, то ходзе па бязводных месцах, шукаючы супачынку, і не знаходзе;
44 Тады кажа: ‘Зьвярнуся да дому свайго, скуль я вышаў’; і, прышоўшы, знаходзе незанятым, замеценым а прыбраным;
45 Тады йдзець і бярэць із сабою сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе, і, увыйшоўшы, жывуць там; і бывае людзіне тэй апошняе горшае за першае. Гэтак будзе і з гэтым родам благім».
46 Вось, як Ён яшчэ гукаў да грудоў, Маці а браты ягоныя стаялі вонках, шукаючы гутарыць ізь Ім.
47 I хтось сказаў Яму: «Вось, Маці Твая а браты Твае стаяць вонках, шукаючы гутарыць із Табою».
48 Ён жа адказаў таму, хто казаў Яму: «Хто маці Мая? і хто браты Мае?»
49 I, паказаўшы рукою Сваёй на вучанікаў Сваіх, сказаў: «Во маці Мая а браты Мае;
50 Бо хто будзе паўніць волю Айца Майго Нябёснага, тый Імне брат а сястра а маці».

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 12 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.